Вы тут

Алейнік: Беларуска-расійскія адносіны не схільныя да кан’юнктуры


Беларуска-расійскія адносіны не схільныя да кан’юнктуры. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў на перагаворах з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым у Маскве, паведамляе БелТА.


Фота: МЗС Беларусі.

«Разлічваю, што сёння мы з вамі зможам абмеркаваць увесь комплекс пытанняў нашага двухбаковага парадку дня, каардынацыю дзеянняў нашых знешнепалітычных ведамстваў на міжнароднай арэне, сумеснае процістаянне і процідзеянне знешнім выклікам і пагрозам — пагрозам бяспецы, пагрозам эканамічным. Расійская Федэрацыя заўсёды была і застаецца важнейшым партнёрам, стратэгічным саюзнікам Рэспублікі Беларусь. Маючы трывалую гістарычную аснову, нашы братэрскія адносіны правераны часам і не схільныя да кан’юнктуры», — заявіў Сяргей Алейнік.

Міністр адзначыў, што беларуска-расійскае супрацоўніцтва вызначаецца шматпланавасцю і глыбінёй адносін літаральна ва ўсіх без выключэння сферах. «Значыць, гэта ўнікальны саюз, які нам удалося выбудаваць за мінулыя гады. І мы, вядома ж, прытрымліваемся паслядоўнай лініі на падтрымку беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, умацаванне інтэграцыйных працэсаў у эканамічнай, знешнепалітычнай, сацыяльнай сферах. І, вядома, нацэлены на актыўную сумесную работу з вамі, вашымі калегамі», — дадаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Знаходзячыся з афіцыйным візітам у Расіі, Сяргей Алейнік таксама правёў у Маскве сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнай думы і Савета Федэрацыі. Міністр высока ацаніў праведзеныя перагаворы. Яны, паводле яго слоў, пацвердзілі агульную нацэленасць падтрымліваць інтэграцыйныя працэсы ў Саюзнай дзяржаве і ўмацоўваць узаемадзеянне па розных напрамках.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.