Вы тут

Казахстан заўсёды быў і застаецца для Беларусі надзейным партнёрам


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся са старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Ерланам Кашанавым і дэпутатамі, абранымі ў новы састаў Мажыліса. Дэлегацыя Казахстана прыехала ў Беларусь для ўдзелу ў выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. 


Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў Ерлана Кашанава з паспяхова праведзенымі выбарамі дэпутатаў у Мажыліс Парламента. Ён пажадаў казахстанскаму калегу паспяховай працы і моцнага здароўя. «Рэспубліка Казахстан для Рэспублікі Беларусь заўсёды быў і застаецца надзейным партнёрам. Мы зацікаўлены ў тым, каб нашы адносіны развіваліся ў духу дружбы, узаемаразумення, узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Вялікую ролю адыгрываюць міжпарламенцкія сувязі», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Ён падкрэсліў, што зараз Беларусь перажывае няпросты час, вакол нашых граніц ідзе вайна, супраць Беларусі прынятыя неабгрунтаваныя санкцыі з боку Захаду і Злучаных Штатаў Амерыкі. 

«Хочацца, каб гэтая палітыка, якую праводзяць заходнія краіны, ніякім чынам не адбіліся на нашых гандлёва-эканамічных адносінах, супрацоўніцтве ў адукацыі і ахове здароўя, культуры і навукі. Напрамкаў нашага супрацоўніцтва яшчэ вельмі шмат. Я лічу, што ў нас непачаты край работы ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Мы настроены і надалей у поўнай меры развіваць супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан», — канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Як адзначыла ў размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая, міжпарламенцкае ўзаемадзеянне — гэта важны элемент дзяржаўнай палітыкі. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь усяк вітае ўзаемадзеянне з парламентамі іншых краін. Яна расказала, што на сустрэчы з прадстаўніка Мажыліса абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння парламентарыяў дзвюх краін. Па яе словах, ўзаемадзеяння выбраннікаў народа дазваляе вырашаць пытанні эканамічнага, культурнага, адукацыйнага супрацоўніцтва. «Кожная дзяржава імкнецца да павышэння якасці жыцця свайго народа і павышэння яго дабрабыту. І гэта галоўная мэта такіх сустрэч. Паколькі тыя, хто прадстаўляе людзей лепш ведаюць іх праблемы. Сёння Казахстан — гэта важнейшы стратэгічны партнёр у сферы эканомікі, міжкультурнага ўзаемадзеяння і таму тая ўвага, якая ўдзяляецца нашаму супрацоўніцтву з боку кіраўнікоў дзяржаў і парламентарыем, цалкам абгрунтавана», — адзанчыла парламентарый.

Святлана Любецкая расказала, што вынікі гэтай работы ёсць. На пляцоўцы парламента створана рабочая група дружбы, у рамках якой вядзецца дадатковая работа па вывучэнні сфер, што цікавяць нашы бакі, і праводзіцца пэўныя мерапрыемствы. 

«Маюць важнае значэнне пытанні, якія неабходна вырашаць у рамках заканадаўства нашых краін. Казахстан перажывае этап канстытуцыйнага будаўніцтва, у Беларусі ў мінулым годзе прайшоў канстытуцыйны рэферэндум, унесены істотныя змяненні ў заканадаўства. І вось такі абмен досведам у развіцці прававых сістэм ён уяўляе вялікую цікавасць», — расказала Святлана Любецкая.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.