Вы тут

Надвор’е: Будзе цёпла, але да летняга не дацягне


У перадапошнія выхадныя мая ўмовы надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць перыферыя скандынаўскага антыцыклону, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Між іншым, у гэтую пятніцу будзе дастаткова дажджліва. Раніцай воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі, а па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—12 градусаў, удзень чакаецца 14—20 градусаў. Па паўднёвым усходзе ноччу тэмпература паветра дасягне 13—15 градусаў, днём — 21—23 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Субота абяцае быць не самай сонечнай. У гэтыя суткі чакаецца ноччу пераменная, а днём невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе ад плюс 3 градусаў па паўночным усходзе да 11 цяпла па поўдні краіны, максімальная днём плюс 19—24 градусаў.

Таксама адносна змрочна будзе і ў нядзелю. У гэты дзень 21 мая ноччу невялікая, а днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад 3 да 8 цяпла, месцамі — да плюс 11 градусаў, а максімальная тэмпература ўдзень нават трошкі спадзе — плюс 18—24 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».