Вы тут

Мінадукацыі ўстанавіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі


Пастановай Міністэрства адукацыі ад 12 мая 2023 года нумар 155 вызначаны тэрміны правядзення ў 2023 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Дакументам вызначана, што падаць дакументы ў большасць ВНУ на бюджэт і платнае аддзяленне можна з 17 па 25 ліпеня. На два дні даўжэй будуць прымаць дакументы на вочнай (дзённай) форме па напрамках адукацыі «Сельская гаспадарка», «Ветэрынарыя», «Рыбная гаспадарка» і «Ахова працы» (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі Беларусі і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ва ўстановах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў. У абітурыентаў на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове прымуць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня.

Тыя, хто будзе паступаць у ВНУ на платную форму і не здае ўступныя іспыты, павінны падаць дакументы з 17 ліпеня па 3 жніўня (Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС), з 17 ліпеня па 10 жніўня (вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях), з 15 лістапада па 5 снежня (завочная форма ў ВНУ сельгаспрофілю), а таксама з 17 ліпеня па 9 жніўня (іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі).

Акрамя таго, з 17 па 19 ліпеня падаць дакументы павінны выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, і спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на групу спецыяльнасцей «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры». Таксама гэта датычыцца паступаючых на спецыяльнасці профіляў адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі» і «Прыродазнаўчыя навукі» пасля навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.

Пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, праведзеных у гэтым навучальным годзе, падаюць дакументы ў адпаведныя ВНУ па 15 чэрвеня.

Уступныя іспыты пройдуць з 26 па 28 ліпеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, з 28 па 29 ліпеня — на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з 26 ліпеня па 2 жніўня — у іншых установах вышэйшай адукацыі. Адбудуцца ўступныя іспыты таксама ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях з 28 ліпеня па 2 жніўня і ў завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю з 6 па 15 снежня.

Бюджэтнікаў-пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд залічаць у свае ВНУ 16 чэрвеня, па 30 ліпеня пройдзе залічэнне бюджэтнікаў у Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ВНУ, па 4 жніўня — у іншых дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю). Апошнімі — па 20 снежня — залічаць бюджэтнікаў завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

На платнае аддзяленне абітурыентаў залічаць па 11 жніўня ў ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі па сельгаспрофілі), па 20 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Пастановай таксама абазначаны тэрміны залічэння абітурыентаў дадатковага набору, а таксама тэрміны ўступнай кампаніі для іншаземцаў і асоб без грамадзянства.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.