Вы тут

Кітайскія студэнты выбіраюць стабільную, а не гнуткую работу


Студэнты кітайскіх ВНУ ўсё часцей аддаюць перавагу стабільнай рабоце, у асноўным у дзяржаўных кампаніях, паведаміла са спасылкай на газету China Daily «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па звестках рэкрутынгавага партала Zhaopin, газета піша, што большасць апытаных студэнтаў аддаюць перавагу стабільнай рабоце ў вядучых прыватных або дзяржаўных кампаніях, а не гнуткай, паколькі часта лічыцца, што яна спалучана з нявызначанасцю. Пры гэтым буйныя і сярэднія кампаніі застаюцца для іх прыярытэтным напрамкам на рынку працы, у той час як каля 26 працэнтаў. рэспандэнтаў гатовы працаваць на малых і мікрапрадпрыемствах.

Паводле апытання, будучыя бакалаўры складаюць большасць сушукальнікаў працы, а рекрутары больш зарыентаваны да найму магістраў і асоб з доктарскімі ступенямі. Да сярэдзіны красавіка каля 47,5 працэнта апытаных будучых бакалаўраў атрымалі джоб-афер, да таго часу адпаведныя прапановы атрымалі каля 54,4 працэнта выпускнікоў бакалаўрыяту і 56,7 працэнта выпускнікоў магістратуры і дактарантуры. Як адзначае China Daily, адсутнасць неабходных навыкаў і нежаданне займаць тэхнічныя пасады ў кампаніях з’яўляюцца прычынамі, па якіх выпускнікі бакалаўрыяту, як правіла, атрымліваюць менш прапаноў аб працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».