Вы тут

Аб’ём зааіндустрыі Кітая дасягне 800 мільярдаў юаняў


У Кітаі імкліва набірае абароты індустрыя хатніх жывёл, яе маштаб, як чакаецца, да 2025 года павялічыцца да 800 мільярдаў юаняў (у 2020-м — 490 млрд. юаняў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па меры сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэння ўзроўню жыцця ўсё больш кітайцаў становяцца ўладальнікамі хатніх гадаванцаў, што прыводзіць да бурнага росту зааіндустрыі ў краіне. Як паведаміў Лі Дэфа, акадэмік Кітайскай акадэміі інжынерных навук і кіраўнік Кітайскай асацыяцыі вытворцаў кармоў, у апошнія гады назіраецца хуткае развіццё індустрыі вытворчасці кармоў для хатніх жывёл, у 2021 годзе ў гэтай сферы налічвалася 357 прадпрыемстваў. Аб’ём выпуску кармоў для хатніх жывёл узрос з 790 тысяч тон у 2018 годзе да 1,2 млн. тон летась, павялічыўшыся на 56,6 працэнта.

Акрамя таго, у краіне адзначаны рэзкі попыт на імпартныя кармы. Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР выдала больш за 600 дазволаў на ўвоз у Кітай кармавой прадукцыі для хатніх гадаванцаў, што ў 7,3 раза больш, чым у 2016-м.

Паводле Белай кнігі аб хатніх жывёлах, у 2021 годзе агульная колькасць катоў і сабак у кітайскіх сем’ях у пасёлках і гарадах перавысіла 100 мільёнаў. 17 працэнтаў сем’яў па ўсёй краіне з’яўляюцца ўладальнікамі хатніх гадаванцаў.

На думку дырэктара Пекінскага інстытута жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны пры Кітайскай акадэміі сельскагаспадарчых навук Цынь Юйчана, у Кітаі ёсць вялікі патэнцыял для развіцця адпаведнай індустрыі. Згодна з прагнозам, на працягу дзесяці гадоў краіна стане найбуйнейшым рынкам хатніх жывёл.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».