Вы тут

«Час паказаў, што будаўніцтва БелАЭС было вывераным рашэннем»


Час паказаў, што будаўніцтва БелАЭС было вывераным рашэннем. Аб гэтым заявіў 19 мая журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Вы памятаеце, якія крыкі былі на этапе, калі мы рыхтаваліся да прыняцця рашэння аб будаўніцтве атамнай станцыі. Асабліва з Захаду. Цяпер мы бачым, наколькі гэта было выверанае і прадуманае рашэнне. І тыя ж нашы крытыкі цяпер сутаргава дастаюць з пыльных шаф праекты атамных станцый», — іранічна адзначыў прэм’ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што для Беларусі гэта важнейшы праект дзесяцігоддзя. «Мы фактычна знаходзімся на фінішнай прамой. Сёння якраз абмяркоўвалі графік астатніх мерапрыемстваў па ўводзе другога энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

У краіне своечасова прымаліся меры па стымуляванні спажывання электраэнергіі. «Гэта і стымулюючыя тарыфы для насельніцтва, кампенсацыя капітальных затрат на перавод або ўвод новага дома з выкарыстаннем электрычнасці ў якасці асноўнай крыніцы цяпла», — адзначыў кіраўнік урада.

БелАЭС важна таксама з пункту гледжання дыверсіфікацыі крыніц энергіі. «Мы не адмаўляемся ад прыроднага газу, але паўнацэнны ўвод другога энергаблока ў эксплуатацыю і выхад абодвух блокаў на намінальную магутнасць дасць магчымасць нам эканоміць», — сказаў Раман Галоўчанка.

З уводам другога энергаблока БелАЭС штогод будзе вырабляць каля 18,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Гэта забяспечыць каля 40 працэнтаў унутраных патрэбнасцей краіны і дасць магчымасць замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год.

«З уводам станцыі ў эксплуатацыю работа не скончыцца. У „Расатаме“ вядуцца работы па мадэрнізацыі і паляпшэнні параметраў рэактараў бягучага тыпу. Ёсць і іншыя напрацоўкі, якія ўяўляюць цікавасць для беларускага боку. Думаю, наперадзе вялікая і насычаная дарога», — рэзюмаваў прэм’ер- міністр.

Сёння магутнасць рэактарнай устаноўкі другога энергаблока БелАЭС павысілі да 50 працэнтаў. Прымеркаваная да гэтай падзеі цырымонія прайшла на БелАЭС з удзелам прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксея Ліхачова.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.