У мінулым годзе Кітай дасягнуў устойлівага прагрэсу ў галіне будаўніцтва новых аэрапортаў. Пра гэта сведчаць афіцыйныя звесткі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як вынікае са справаздачы Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая, летась на мацерыковай частцы Кітая было пабудавана шэсць новых грузавых аэрапортаў і 29 новых аэрапортаў авіяцыі агульнага прызначэння. Такім чынам, да канца года іх агульная колькасць дасягнула адпаведна 254 і 399.
У дакуменце таксама адзначаецца, што па стане на канец мінулага года ў Кітаі было зарэгістравана 4165 грузавых самалётаў, што на 111 больш у параўнанні з 2021-м. Налічвалася 4670 рэгулярных авіямаршрутаў, з іх 336 з’яўляюцца міжнароднымі.
Чакаецца, што сёлета сектар грамадзянскай авіяцыі Кітая адновіцца прыкладна на 75 працэнтаў ад дапандэмічнага ўзроўню, паведамілі ва ўпраўленні. Паводле дадзеных ведамства, у першым квартале гэтага года сектар грамадзянскай авіяцыі краіны прадэманстраваў устойлівы рост, пры гэтым агульны грузаабарот авіятранспарту склаў амаль 24 тона-кіламетраў, што амаль на 40 працэнтаў больш, чым летась.
Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.
Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?