Вы тут

Фестываль спартыўнай барацьбы прайшоў у Мінску


«Не паспрабуеш, не даведаешся», — сцвярджае Алім Селімаў, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы. Ужо каторы год федэрацыя шукае і знаходзіць цікавыя і незвычайныя спосабы прыцягнення ўвагі да барацьбы. Адным з такіх сродкаў ужо другі год запар з’яўляецца Фестываль спартыўнай барацьбы, які днямі прайшоў у Палацы спорту. 


Фестываль аб’яднаў усе тры віды барацьбы: вольную, грэка-рымскую і жаночую. На шасці дыванах (па два на кожны від) праявілі сябе амаль 700 спартсменаў з усіх куткоў краіны. Узрост удзельнікаў — 14-15 гадоў, узрост, калі час вызначацца са сваёй будучыняй. І калі хаця б некаторая частка моладзі ўбачыць сваю будучыню ў барацьбе, гэта выдатны вынік. І хоць фестываль — гэта больш свята, чым спаборніцтвы, барацьба кіпела сапраўдная. У кожным з відаў барацьбы ўдзельнікі разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. 

Фестываль — добрая нагода зблізіць усе віды барацьбы. Ён дае магчымасць трэнерам па ўсіх трох відах абмеркаваць паміж сабой праблемныя моманты, перадаць адзін аднаму вопыт, нечаму навучыцца. На фестывалі за барацьбой назіралі галоўныя трэнеры, многіх спартсменаў бралі, так сказаць, на аловак. Галоўныя трэнеры зборнай ацэньвалі калі не найбліжэйшы рэзерв, то доўгатэрміновую перспектыву. Сёння каля 700 удзельнікаў, ажыятаж, і на гэта прыемна глядзець. Так развіваецца масавасць. Калі шмат спартсменаў займаецца, ёсць з каго выбіраць лепшых.

Як беларуская барацьба рыхтуецца да галоўнага старту сезона — ІІ Гульняў краін СНД, чытайце на наступным тыдні на старонках «Звязды»

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?