Вы тут

Паралімпійцы могуць вярнуцца на міжнародную арэну, але...


Навіны пра «спартыўную адлігу», якія апошнім часам з'яўляюцца ўсё часцей, хоць і добрыя, аднак радавацца ім у поўную сілу не атрымліваецца. За афіцыйнымі заявамі міжнародных спартыўных арганізацый і кіруючых органаў стаіць вельмі шмат «але». Днямі незалежны апеляцыйны трыбунал Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) задаволіў па тэхнічных падставах апеляцыі паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі наконт прыпынення іх членства ў МПК. Нацыянальныя паралімпійскія камітэты абедзвюх краін зноў з'яўляюцца членамі Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Але спартсмены гэтых краін па-ранейшаму застаюцца адхіленымі ад міжнародных стартаў.


Фота: БелТА.

Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель расказаў, што ў міжнародным паралімпійскім руху назіраецца відавочны раскол, выкліканы палітычным умяшаннем. Па яго словах, спартыўныя чыноўнікі вымушаны выконваць тое, што ім дыктуюць палітыкі, якія нахабна ўмешваюцца ў спорт. Алег Шэпель расказаў, што адной з прэтэнзій у адрас беларускіх паралімпійцаў стаў удзел у турнірах у Сочы і Ханты-Мансійску, нібыта дэвіз спаборніцтваў прапагандуе вайну. «Але ж гэта поўнае глупства — дэвіз быў просты: «Мы разам. Спорт». Якая тут ваенная прапаганда? Я як былы спартсмен тлумачыў замежным прадстаўнікам, якія самі ніколі не былі спартсменамі, што атлетам трэба не толькі трэніравацца, але і абавязкова спаборнічаць — толькі так расце іх майстэрства. Раней былі прэтэнзіі па нацыянальнай прыкмеце, якія ўжо знятыя. Я ўсім кажу: я нарадзіўся ў Кіеве, у шматлікіх нашых спартсменаў і службоўцаў сваякі з Украіны і цяпер там жывуць, — як мы можам выступаць за вайну? Заўсёды падкрэсліваў, што спорт — гэта мір, ён павінен аб'ядноўваць людзей, а цяпер нас спрабуюць падзяляць», — адзначыў Алег Шэпель.

Старшыня Беларускага паралімпійскага камітэта заявіў, што нашы спартсмены ніколі не парушалі спартыўныя законы і строга выконваюць усе прынятыя правілы. Таму, па яго словах, рашэнне аб адхіленні беларускіх паралімпійцаў ад міжнародных стартаў было абсалютна неправамоцным. «Апеляцыйны трыбунал аб'ектыўна падышоў да гэтага пытання і вынес правільны вердыкт. Па канстытуцыі МПК, рашэнні незалежнага трыбунала не маюць зваротнай сілы і ў далейшым нават не павінны выносіцца на абмеркаванне», — расказаў Алег Шэпель.

Наступны раз статус членства Беларусі і Расіі ў МПК будзе абмяркоўвацца на Генеральнай асамблеі, якая пройдзе 28—29 верасня ў Бахрэйне. Па словах Алега Шэпеля, шанцы на вяртанне беларускіх і расійскіх паралімпійцаў на міжнародную арэну пасля рашэнняў трыбунала выраслі. «Мы прыкладзём усе намаганні, каб на асамблеі ў Бахрэйне пытанне аб членстве ў МПК увогуле не выносілася на абмеркаванне, як таго патрабуе канстытуцыя гэтай арганізацыі. Але нават калі гэта адбудзецца, ёсць большая верагоднасць, што ўдзельнікі вераснёўскай сустрэчы падтрымаюць беларусаў і расіян», — адзначыў Алег Шэпель.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.