Вы тут

Школьны булінг. Што рабіць бацькам і як перажыць дзіцяці ганенне?


Булінг — цкаванне кагосьці з дзяцей: з боку сяброў, аднакласнікаў, знаёмых. Так называюць форму ўзаемадзеяння, калі адны дзеці ствараюць невыноснае становішча для іншых дзяцей. У многім развіццю булінга садзейнічае выхаванне ў сям’і, а таксама мікраклімат адукацыйнай установы, у якой знаходзіцца ахвяра булінгу. Што рабіць ахвяры і якую дапамогу могуць аказаць бацькі, каб выйсці з гэтай складанай сітуацыі??


Булінг ад англійскага bullying — запалохванне.

Статыстыка: да 10 % дзяцей рэгулярна падвяргаюцца цкаванню і да 55 % — эпізадычна. 70 % школьнікаў бачылі булінг, а 60 % паведамлялі, што ахвярай булінгу былі іх знаёмыя.

Булінг пачынаецца прыкладна ў 3-4-м класе, калі дзеці адчуваюць сябе часткай сфармаванага калектыву. У гэтым узросце цкаванню падвяргаюцца практычна ўсе хлопцы: такім чынам агрэсары правяраюць іх на ўстойлівасць.

Асноная прычына булінга — барацьба за статус.

Булінг праходзіць паэтапна тры стадыі:

  • Першая стадыя: псіхалагічны ціск. Менавіта з гэтага ўсё пачынаецца. Калі на першым этапе настаўнік, педагог ці выхавальнік не спыняе падобныя паводзіны, то надыходзіць наступная стадыя.
  • Другая стадыя: фізічнае ганенне.
  • Трэцяя стадыя: байкот, які аказвае моцны эмацыйны ўплыў на ахвяру.

Ахвяры булінга: хто яны?

  • Ахвярамі булінгу звычайна становяцца трывожныя, сацыяльна неабароненыя, маўклівыя, празмерна сарамлівыя дзеці.
  • Адчувальныя, замкнёныя, няўпэўненыя ў сабе.
  • Схільныя да дэпрэсіі і суіцыдальных думак.
  • Самотныя, якія дрэнна ладзяць з аднагодкамі.
  • Булінгу падвяргаюцца ў першую чаргу тыя, хто не можа даць адпор, хто слабей фізічна. Гэта могуць быць дзеці, якія маюць асаблівасці ў паводзінах і знешнасці.
  • Негаваркія, занадта разумныя ці наадварот — дзеці з ніжэйшым інтэлектам.

Як паводзіць сябе, калі вы сталі ахвярай булінгу?

  • Першае: паспрабуйце разабрацца, што адбываецца. Зразумейце, у каго ў групе крыўдзіцеляў якая роля.
  • Другое: паспрабуйце выйсці на дыялог.
  • Трэцяе: вырашыце для сябе, працягваць барацьбу ці сысці з калектыву.

Як булінг уплывае на псіхіку ахвяры?

  • Зніжаецца самаацэнка.
  • З’яўляюцца трывожныя расстройствы. Дзіця выглядае напружаным, у яго ўзнікае гіпергідроз (павышаная патлівасць), плаксівасць.
  • Развіваецца дэпрэсіўны стан. Дадзены від трывожнага стану спалучае ў сабе страхі і трывогі, злучаныя з пэўнай сітуацыяй.
  • Узнікае сацыяфобія — страх узаемадзеяння з людзьмі. Трыгерам для перажыванняў можа стаць практычна любое дзеянне, у якім ёсць рызыка зносін.
  • Посттраўматычныя станы — псіхічнае расстройства, якое можа ўзнікнуць, калі дзіця перажыло траўміруючую падзею. Многія людзі будуць адчуваць негатыўны ўплыў нават у дарослым жыцці.
  • Магчымы псіхасаматычныя праявы: млоснасць, зніжэнне апетыту, метэарызм, дыярэя), скурныя высыпанні (падобныя на крапіўніцу), галаўныя болі рознай лакалізацыі.
  • Могуць з’яўляцца суіцыдальныя думкі.

Як размаўляць з ахвярай булінгу?

  • Дарагія бацькі, размаўляйце адкрыта і часта са сваімі дзецьмі. Цікаўцеся не толькі школай, але і асабістымі справамі дзіцяці, настроем, якія пачуцці яны адчуваюць.
  • Задавайце дзіцяці пытанні, каб яно расказала пра сваіх сяброў. Падрыхтуйцеся да таго, што ваша дзіця можа падзяліцца рэчамі, якія прымусяць вас засмуціцца. Дайце дзіцяці зразумець, што яно можа падзяліцца з вамі сваім болем. што вы можаце яму дапамагчы.
  • Абавязкова падтрымайце дзіця і скажыце, што вы на яго баку. Раскажыце, што такое булінг, растлумачце, што ён ні ў чым не вінаваты, што ахвярай можа стаць хто заўгодна. Разам сплануйце, што рабіць, бо дзіця ведае сітуацыю ў школе значна лепш.
  • Навучыце дзіця не баяцца сваіх аднакласнікаў.
  • Вам як даросламу важна наладзіць кантакты з настаўнікамі і бацькамі аднакласнікаў.
  • Старайцеся запрашаць аднакласнікаў дзіцяці да сябе дадому, асабліва тых, каму яно сімпатызуе. Дзіцяці патрэбны людзі, якія не крыўдзяць яго.
  • Дапамагайце дзіцяці стаць членам калектыва, а не проста хадзіць вучыцца; не настройвайце дзіця супраць яго школьных мерапрыемстваў, нават калі яны здаюцца вам непатрэбнымі.
  • Будзьце дзіцяці прыкладам спакойнага, ветлівага стаўлення да навакольных.

Што нельга рабіць пры булінгу?

  • Ігнараваць. Чакаць, што само пройдзе. Не заўважаць.
  • Шукаць прычыны і тлумачэнні. Наяўнасць аб’ектыўных прычын не робіць булінг дапушчальным. Ні ў якім разе не папракайце сына ці дачку за няўменне даць рэшты і самастойна спыніць ганенне. Дзіця заўсёды павінна ведаць, што бацькі дапамогуць яму. Калі вы будзеце прыгнятаць яго, прыніжаць і без таго прыніжаную самаацэнку — чым вы лепш таго ж крыўдзіцеля?
  • Блытаць булінг і непапулярнасць.
  • Лічыць булінг праблемай толькі ахвяры.
  • Лічыць булінг праблемай асоб, а не групы. 
  • Ціснуць на жаль да ахвяры.
  • Мірыцца і трываць.
  • Не высвятляйце адносіны з дзіцем-крыўдзіцелем. Лепш з гэтым пытаннем звярнуцца да іх бацькоў ці педагогаў.

• Не закрывайце вочы на праблему цкавання дзіцяці і не рабіце выгляд, што нічога не адбываецца. Памятайце, дзіця разлічвае ў першую чаргу на вашу дапамогу і падтрымку.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА 

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?