Вы тут

Адбыліся «хрысціны» новага касцёла Святога Францішка


Учора ў мінскіх вернікаў рыма-каталіцкага веравызнання адбылася гістарычная падзея — у мікрараёне Новая Баравая канцэкраваны (пасвечаны і адчынены) новы храм — касцёл Святога Францішка.


Ва ўрачыстасцях прынялі дзесяткі жыхароў гэтага мікрараёна і Уручча, былой вёскі Копішча, вернікаў іншых парафій, біскупаў і святароў мінскіх касцёлаў, манахі-францішкане, канцэлебранты. Узначалілі цэлебрацыю і святочную імшу Апостальскі нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Прысутныя ўбачылі намашчэнне алтара і сцен святыні, іх акаджванне і асвятленне, сталі сведкамі, як засцілаецца алтар першым абрусам (ён вытканы з лёну і ўпрыгожаны народным арнаментам), як запальваюцца свечкі для цэлебрацыі Эўхарыстыі.

У новым асвечаным храме прайшла першая камунія, велічна і радасна спяваў парафіяльны хор, гучаў арган і струнны квартэт. Па завяршэнні набажэнства на фоне касцёльных сцен адбылася агульная фотасэсія ўсіх удзельнікаў падзеі. Свята працягвалася да змяркання — на прасторным падворку кляштара, дзе была ўсталяваная сцэна і працавала гульнявая дзіцячая пляцоўка. Прайшлі два канцэрты з удзелам аматарскіх і прафесіянальных музычных і спеўных калектываў. Выступалі моладзевыя гурты з духоўных цэнтраў Слуцка, Докшыц, Ліды, а таксама Дзяржаўны камерны хор Беларусі. Гучала і традыцыйная беларуская музыка – гурт «Пава», спеўныя ансамблі «Transitus» (парафія Святога Францішка) і «Verbum Dei», гурт «Росквіт». Іграў на аргане вядомы арганіст Юрый Габрусь. 

Парафія Святога Францішка ўзнікла два дзесяткі гадоў таму, а будаўніцтва храмавага комплекса (касцёл і кляштар) пачалося ў 2014-м. Храм будаваўся выключна з айчынных будматэрыялаў. На свяце ўшанавалі парафіян і духоўных асоб, якія шмат гадоў плённа шчыравалі над ўзвядзеннем гэтай святыні, што гарманічна ўпісваецца ў сучасную архітэктурную прастору новага мікрараёна. Былы мітрапаліт арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч, пры якім пачыналася ўзвядзенне храма, у сваім звароце красамоўна і вобразна назваў святочную падзею «хрысцінамі касцёла».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?