Вы тут

«Прохараўскае поле»: прэстыжнай расійскай прэміяй адзначаны магілёўскі пісьменнік


Прыемная навіна прыйшла з Белгарада (Расійская Федэрацыя): прэмія «Прохараўскае поле» прысуджана нашаму земляку — члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю БАРЫСЕНКУ. Вядомы літаратар, публіцыст, старанны шукальнік памятак Вялікай Айчыннай вайны, першаадкрывальнік многіх фактаў ваеннай гісторыі, адзначаны за кнігу «Крэпасць Магілёў: 23 дні з 41-га». 


Сярод лаўрэатаў прэміі, якая прысуджаецца па выніках Усерасійскага конкурса на лепшы твор у галіне літаратуры і мастацтва патрыятычнай тэматыкі (рашэнне прымае сакратарыят Саюза пісьменнікаў Расіі са згоды папячыцельскага Савета), 2023 года — пісьменнік Генадзь Алёхін – за кнігу «Чачэнскі рубікон» (Белгарад), Аляксандр Гіравенка — за кнігу «Подзвіг звычайных людзей» (Белгарад), паэт Мікалай Грышчанка — за зборнік вершаў «Выбранае» (Белгарад), Вікторыя Зямлянская —  за кнігу вершаў «Проста дзень такі» (Белгарад), Мікалай Карташоў — за кнігу «Васіль Чуйкоў» у серыі «Жыццё знакамітых людзей» (Масква), Віктар Кірушын — за вершаваны цыкл, прысвечаны вызваленню Данбаса і падрыхтоўку разам з укладальнікамі паэтычнай серыі «Воіны Расіі» (Масква), іншыя творчыя асобы. 

Нагадаем, што якраз каля станцыі Прохараўка 12 ліпеня 1943 года адбылася буйнейшая танкавая бітва Вялікай Айчыннай вайны. У смяротнай сутычцы сыйшліся 1200 савецкіх і нямецкіх танкаў... З 1999 года і праводзяцца ў Белгарадзе Усерасійскія літаратурна-патрыятычныя чытанні «Прохараўскае поле». Заснавальнікі чытанняў — урад Белгародскай вобласці, Папячыцельскі савет федэральнай бюджэтнай установы культуры «Дзяржаўны ваенна-гістарычны музей-запаведнік «Прохараўскае поле» і Саюз пісьменнікаў Расіі. Адзін з праектаў чытанняў — уручэнне пісьменнікам, дзеячам культуры і мастацтва прэміі «Прохараўскае поле». Сярод лаўрэатаў гэтай прэстыжнай адзнакі і беларускія творцы — народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін (за прапаганду песень франтавых гадоў у спектаклі «На вайне як на вайне»), беларускі празаік, які прайшоў франтавымі і пратызанскімі сцежкамі, Алесь Савіцкі, паэтэса Тамара Краснова-Гусачэнка…

Мы рады, што беларусы — сярод лаўрэатаў прэміі «Прохараўскае поле», — каменціруе падзею старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі, празаік і публіцыст Мікалай Іваноў. — У гэтым выяўляецца і сведчанне таго, наколькі старанна дзеячы культуры захоўваюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну... Мне часта даводзіцца бываць у Беларусі. Вось толькі сёлета ўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі ў Магілёве, прысвечанай ролі Буйніцкага поля ў патрыятычным выхаванні грамадства, у юбілейнай, трыццатай па ліку, Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы, у міжнародным сімпозіўме літаратараў «Пісьменнік і час», які праводзіўся ў Мінску... І на свае вочы бачыў, якія моцныя традыцыі захавання ваеннай памяці ў роднай і блізкай нам, расіянам, Беларусі. Уразіла мяне канферэнцыя ў Магілёве, уважліва слухаў выступленні грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў. Дарэчы, акрамя мяне, у канферэнцыі ўдзельнічалі і літаратары з Бранска і Смаленска... На той канфферэнцыі выказаў і такую прапанову: добра было б у знак памяці пра абарону Магілёва ў 1941 годзе ўсталяваць і літаратурную прэмію «Буйніцкае поле». Веру, што прапанова будзе рэалізавана. Словамі прыязнасці на ідэю адгукнуўся кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка. Задумку ўхвалілі многія іншыя ўдзельнікі канферэнцыі... 

Многія беларусы, ураджэнцы нашай краіны былі сярод удзельнікаў Прохараўскай танкавай бітвы. Будзем спадзявацца, што і пра гэтых савецкіх людзей, якія мужна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі, яшчэ раскажуць сучасныя беларускія паэты і празаікі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.