Вы тут

Нарыхтоўка травяных кармоў пачалася ў Беларусі


Нарыхтоўка травяных кармоў пачалася ў Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Па дадзеных на 22 мая, травы першага ўкосу прыбраныя з 45, 5 тыс. га, што складае 3, 42% запланаваных плошчаў. Нарыхтавана 0,48 тыс. т сена (0,05%), 150,4 тыс. т сенажу (1,10%) і 106,9 тыс. т сіласу (0,56%). Усяго сёлета плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 0,65%.

Падсеў шматгадовых траў выкананы на 231,6 тыс. га (71,7% плана).

У цэлым па Беларусі пры плане назапашвання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ў аб’ёме больш за 1,2 млн т (у дзеючым рэчыве) назапашана 913,1 тыс. т (75,2% ад патрэбнасці).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?