Вы тут

Стаўка рэфінансавання зніжаецца з 31 мая да 9,75% гадавых


У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з 31 мая стаўка рэфінансавання зніжаецца з 10% да 9,75% гадавых, паведамляе БелТА.


У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца да 10,75% гадавых, а стаўкі па дэпазіце овернайт — да 8,75%. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.

Паведамляецца, што нізкія месячныя тэмпы прыросту спажывецкіх цэн абумоўліваюць захаванне трэнду на запаволенне гадавой інфляцыі. У бліжэйшы час чакаецца, што нізкія месячныя тэмпы прыросту спажывецкіх цэн захаваюцца, а паказчык гадавой інфляцыі будзе знаходзіцца ніжэй за 5%.

Будучыя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацбанк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».