Вы тут

КДК вывучыў сітуацыю ў ахове здароўя


Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на прэзідэнцкай нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя далажыў аб выніках праведзеных праверак у гэтай сферы, перадае БелТА.


Раней па даручэнні кіраўніка дзяржавы была створана незалежная рабочая група, куды ўвайшлі не чыноўнікі, а менавіта спецыялісты ў сферы медыцыны. Яны аб’ехалі практычна ўсю Беларусь, і многія негатыўныя факты, на якія ўказвалі людзі, пацвердзіліся. Сітуацыю ў сферы аховы здароўя таксама вывучылі Камітэт дзяржаўнага кантролю і Генеральная пракуратура.

«Паралельна рабоце камісіі мною былі задзейнічаны і іншыя інструменты. Але я заўсёды папярэджваў, што карыстаюся не адной крыніцай інфармацыі», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня КДК Васіль Герасімаў у час нарады далажыў аб выніках маніторынгу. Ён звярнуў увагу на шэраг выкрытых праблем. У першую чаргу размова ішла аб вялікіх тэрмінах чакання медыцынскіх даследаванняў. Напрыклад, недзе зламаўся апарат МРТ, і пацыента, замест таго каб накіраваць у іншую паліклініку, прымушаюць чакаць некалькі месяцаў, а тое і год.

Прэзідэнт выказаў недаўменне, чаму ва ўстановах аховы здароўя так адносяцца да людзей: «Гэта безадказнасць. Гэта ваша расхлябанасць. Інакш не скажаш. Вам напляваць, што чалавек памрэ праз тры дні. Шарлатаны!»

Васіль Герасімаў прывёў яшчэ некалькі прыкладаў. «Не забяспечваецца правядзенне абавязковых даследаванняў. Жанчыны Бялыніцкага раёна абследуюцца на мамографе толькі на платнай аснове ў абласным дыягнастычным цэнтры. Да стаматолага дзяцей паліклінікі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы запісваюць толькі два разы ў месяц. У Быхаве дзецям дашкольнага ўзросту не праводзяцца абавязковыя даследаванні сэрца. Чакаюць больш за 20 месяцаў», — пералічыў ён.

«Сэрца даследаваць — пяць мінут усяго трэба! Як можна цярпець вось такое безадказнае стаўленне! Трэба за руку ўзяць гэтага чалавека з праблемай і весці адразу да губернатара. Ён распарадзіцца, дзе абследаваць гэтага чалавека. Уначы, удзень, дзе хочаце. Падняць урача і даследаваць. Ну чым гэта можна растлумачыць?» — абурыўся Прэзідэнт сітуацыяй, што склалася.

Паводле інфармацыі КДК, у дзяржустановах аховы здароўя не арганізавана кругласутачнае выкананне даследаванняў. «Мы такую магчымасць аддаём для заработку прыватным цэнтрам. Часта гэта звязана нават з суботай і нядзеляй — немагчыма прайсці тыя ці іншыя даследаванні, — заўважыў кіраўнік ведамства. — Не ў поўнай меры вырашана пытанне высокага кошту платных медыцынскіх паслуг. Калі па некаторых паслугах мы ўжо дабіліся зніжэння, то па некаторых яны (цэны на паслугі. — Заўвага БЕЛТА), на нашу думку, зашкальваюць. Напрыклад, стаматалагічныя паслугі. Міністэрствам аховы здароўя ўстаноўлены тарыф. Некаторыя ўстановы завышаюць яго ў 35 разоў, у 20. Таму што яны маюць выключна рэкамендацыйны характар. І наша прапанова была — устанаўленне гранічных цэн».

Нездавальняючай Камітэт дзяржкантролю лічыць і работу холдынга «Белфармпрам» па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці. «Развіццё фармпрадпрыемстваў, мякка кажучы, запаволілася. Асартымент лякарстваў практычна не пашыраецца. У 2022 годзе зарэгістравана 235 прэпаратаў, з якіх толькі 30 — айчыннай вытворчасці, — праінфармаваў кіраўніка дзяржавы Васіль Герасімаў. — Не нарошчваецца вытворчасць інавацыйных, у тым ліку анкалагічных прэпаратаў. У рэспубліцы вытворчасцю анкапрэпаратаў займаюцца шэсць вытворцаў. І гэта ўсяго толькі 11 працэнтаў ад таго, што закупляе Міністэрства аховы здароўя. Усё астатняе — 70 працэнтаў — на суму Br86 млн мы імпартуем за кошт бюджэту».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу ўрада на сітуацыю ў гэтай сферы. Прэзідэнт заўважыў, што самыя простыя вырабы закупляюцца за мяжой, хоць можна было б даўно наладзіць іх вытворчасць у Беларусі. «Гэта ж элементарнае. Гэта так званае імпартазамяшчэнне», — падкрэсліў ён.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».