Вы тут

«Цягнік Памяці», выезд на месца, дыялог са студэнтамі


«Цягнік Памяці», выезд на месца, дыялог са студэнтамі. Будні ў сенатараў насычаныя


• Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава правяла рабочую сустрэчу, прысвечаную падрыхтоўцы сумеснага расійска-беларускага патрыятычнага, культурна-адукацыйнага праекта «Цягнік Памяці».

Пад кіраўніцтвам сенатара абмеркаваны прапановы па маршруце «Цягнікі Памяці» і ўдакладненні праграмы знаходжання, пытанні вырабу экіпіроўкі для ўдзельнікаў праекта, арганізацыі харчавання, забеспячэння лагістыкі перамяшчэння ў населеных пунктах, медыцынскага суправаджэння і аховы правапарадку ў месцах знаходжання.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Міхаіл Гурыновіч, першы намеснік Кіраўніка Апарату Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Леў Шчарбакоў, кіраўнік Сакратарыята намесніка Старшыні Савета Федэрацыі Сяргей Крупо, намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна і іншыя прадстаўнікі беларускага і расійскага бакоў.

• Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы, начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Міхаіл Гурыновіч па даручэнні Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай разгледзелі з выездам на месца зварот жыхара в. Выганічы Валожынскага раёна.

У разглядзе таксама ўдзельнічалі старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў П. Бібік і іншыя зацікаўленыя.

Узнятае пытанне датычылася спрэчак грамадзян аб выкарыстанні зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

Па выніках разгляду звароту парламентарыем дадзены вычарпальныя растлумачэнні і даручэнні кіраўніцтву Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры.

• Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Моладзь і ўлада: дыялог аб будучыні».

Студэнты цікавіліся дзейнасцю Маладзёжнага парламента пры Савеце Рэспублікі і як увайсці ў яго склад, якія рыхтуюцца мерапрыемствы па падтрымцы студэнцкай моладзі, як у эпоху інфармацыйных войнаў бяспечна выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы, як у рэспубліцы развіваецца рынак крыптавалют. Таксама гаварылі пра Радзіму і патрыятызм. Былі пытанні і асабістага характару.

Дыялог прайшоў у адкрытай і сяброўскай атмасферы. Ніводнае пытанне не засталося без адказу.

На сустрэчу прыйшлі студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава, Мінскага філіяла Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. У. Пляханава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, а таксама член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Варанюк і намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска Людміла Філіповіч.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.