Вы тут

Як у мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца» можна апынуцца на «Славянскім базары ў Віцебску»


Сёння ў мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца» прадстаўлена фотавыстава, якая пераносіць у фестывальную атмасферу.


Праект уяўляе сабой арыгінальную металічную канструкцыю, якая імітуе сцэнічную арку галоўнай сцэны «Славянскага базару ў Віцебску» — Летняга амфітэатра. Пад скляпеннем аркі ў святле ўбудаваных сафітаў размешчаны 24 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць незабыўныя імгненні фестывалю розных гадоў.

У рамках мерапрыемства адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел артысты беларускай эстрады: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, арт-група «БЕЛАРУСЫ», трыа «РУЖОВЫЯ РУЖЫ», Ангеліна Ламака, Аляксандра Мелех.

Самыя эрудзіраваныя гледачы атрымалі запрашэнні на фестываль у Віцебску.

Выстава будзе працаваць да 23 чэрвеня.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».