Вы тут

У Мінску з’явіўся новы музей — гісторыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў


У сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнага пакоя гісторыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Як сказаў кіраўнік БТПР Ігар Шуневіч: «Гэта першы крок да стварэння нацыянальнага музея палявання і рыбалоўства». Экспазіцыя ўключае ў сябе архіўныя матэрыялы, якія расказваюць пра асноўныя этапы стварэння і работы арганізацыі, стэнды з найбольш значнымі ўзнагародамі беларускіх паляўнічых і рыбаловаў, рэдкія кнігі аб прыродакарыстанні, калекцыю куль і ўзоры паляўнічых стрэльбаў. Адмысловае месца ў музеі займае дыярама, якая паказвае момант палявання.


Гісторыя БТПР налічвае ўжо больш за 100 гадоў. У снежні 1921 года быў зацверджаны першы статут і абраны рабочыя органы. Тады, на І Усебеларускім з’ездзе паляўнічых, прысутнічала 26 дэлегатаў ад 60 паляўнічых рэспублікі. Сёння ў шэрагах арганізацыі больш за 70 тысяч чалавек. Штогод таварыства праводзіць розныя спаборніцтвы і выставы, арганізуе паляванні і рыбалку як для нашых грамадзян, так і гасцей рэспублікі. На пастаяннай аснове вядзецца работа па рассяленні дзікіх жывёл, зарыбленні значных вадаёмаў, ажыццяўляюцца біятэхнічныя мерапрыемствы.

Начальнік Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Юрый Тэртэль, выступаючы на адкрыцці музейнага пакоя, адзначыў ролю сумеснай дзейнасці БТПР і Інспекцыі, накіраванай на захаванне і памнажэнне прыродных багаццяў рэспублікі, іх рацыянальнага выкарыстання і выхаванне шчырых аматараў прыроды. Музей грамадства — гэта крок да захавання гісторыі, даніна павагі папярэднікам і магчымасць больш падрабязна азнаёміцца з такім элементам культуры як паляванне.

Знакавай падзеяй мерапрыемства стаў удзел у ім групы школьнікаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы падрастаючыя паляўнічыя і рыбаловы вымавілі ўрачыстае абяцанне «Юнага БООРаўца», пасля чаго Ігар Шуневіч уручыў ім членскія білеты. Прысутным старшыня БТПР растлумачыў, што згодна з актуальнай рэдакцыяй статута, цяпер у шэрагі таварыства можна ўступаць пры наяўнасці згоды бацькоў з 8 гадоў. Прыём ажыццяўляецца ва ўсіх абласных арганізацыях таварыства. Што ж датычыцца музейнага пакоя, то, на думку Ігара Шуневіча, ён абавязкова будзе садзейнічаць асвеце моладзі і папаўненню шэрагаў юных БТПРаўцаў.

Андрэй КАРАБЕЛЬНІКАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.