Вы тут

Галоўчанка аб перспектывах узаемадзеяння з Карэліяй


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка назваў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым, паведамляе БелТА.


«У нас няма нязначных або другарадных тэм. Любы праект, які можа мець практычную карысць, заслугоўвае ўвагі і прапрацоўкі. Прывяду просты прыклад. Усе ведаюць пра мегапраект Рэспублікі Беларусь — гэта будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў партнёрстве з карпарацыяй „Расатам“. Сёння мы знаходзімся практычна на фінішнай прамой гэтага праекта. Першы энергаблок працуе ўжо на намінальнай магутнасці, другі — уключаны ў беларускую энергасістэму 13 мая 2023 года», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у Карэліі для аснашчэння БелАЭС былі набыты пажарныя робаты. «Гэта добры прыклад супрацоўніцтва ў сферы паставак высокатэхналагічнай прадукцыі. Менавіта з такіх цаглінак і фарміруецца фундамент супрацоўніцтва паміж Карэліяй і Беларуссю. І такіх прыкладаў шмат», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

У прыватнасці, Раман Галоўчанка назваў перспектыўным супрацоўніцтва ў галіне паставак тэхнікі для горназдабыўных і перапрацоўчых прадпрыемстваў. «Флагман беларускага машынабудавання БЕЛАЗ мае даўнюю гісторыю супрацоўніцтва з карэльскімі партнёрамі. Каля 150 кар’ерных самазвалаў эксплуатуюцца цяпер у Карэліі. Штогод ажыццяўляецца адгрузка новых партый, у тым ліку ёсць планы і на 2023 год», — адзначыў ён. Таксама будзе разгледжана пытанне павелічэння паставак грузавой тэхнікі МАЗ.

Беларускія прадпрыемствы актыўны ўдзел прымаюць у II Карэльскім міжнародным форуме каменеапрацоўкі «Карэлфорум-2023». «Яны павінны дасягнуць новых дамоўленасцей па пастаўках тэхнікі для карэльскіх прадпрыемстваў», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.

Акрамя таго, важныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і Карэліі — лясная прамысловасць, якая з’яўляецца вядучай галіной эканомікі гэтага расійскага рэгіёна, у тым ліку лесааднаўленне, лесаперапрацоўка. Таксама вялікія перспектывы ёсць у сферы турызму.

Акрамя таго, бакі абмяркуюць пытанні, якія датычацца будаўнічай сферы, узаемных паставак будматэрыялаў і інш.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».