Літаратурна-музычны вечар, прысвечаны Дню славянскага пісьменства, адбыўся ў сталічным Доме дружбы. На яго былі запрошаны прадстаўнікі таварыстваў дружбы, які звязываюць Беларусь з Балгарыяй, Славакіяй, Расіяй, Сербіяй, Украінай, Польшчай, Чэхіяй. Прысутнічалі на імпрэзе прадстаўнікі пасольстваў, творчая інтэлігенцыя, мінскія студэнты.
У пачатку літаратурна-музычнага вечара да прысутных звярнуўся старшыня Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мефодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі. Пра ролю славянскага пісьменства ў мовах розных народаў гаварылі саветнік пасольства Балгарыі Лучазар Ніколаў, часовы павераны ў справах Польшчы Марцін Вайцэхоўскі, трэці сакратар пасольства Расіі Марына Ягорава, намеснік старшыні таварыства «Беларусь-Украіна» Ганна Сапсай, намеснік старшыні таварыства «Беларусь-Польшча» Алег Вінярскі, старшыня таварыства «Беларусь-Балгарыя» Тамара Кавальчук. Ад іх зала пачула вершы на розных мовах.
Музычным упрыгожваннем вечара сталі выступленні ансамбля старажытнай музыкі «Брэвіс» і старшага выкладчыка Універсітэта культуры Аляксандра Валодчанкі, які выканаў песні на розных мовах.
У зале Дома дружбы для запрошаных на вечар дэманстравалася выстава, якая расказвала пра багатую гісторыю Балгарыі, яе культуру і ролю ў развіцці славянскага пісьменства.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?