Вы тут

Аб’яўлены конкурс чытальнікаў «Белая птушка» да 140-годдзя Янкі Маўра


Канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчае аб правядзенні конкурсу чытальнікаў «Белая птушка», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра і 95-годдзю аповесці пісьменніка «Сын вады».


Фота: pixabay.com

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, студэнцкая моладзь, сем'і, а таксама ўсе, хто жадае паспрабаваць сябе ў мастацкім чытанні. Творчае спаборніцтва праводзіцца ў чатырох катэгорыях: моначытанне ў малодшай узроставай групе (6—13 гадоў), моначытанне ў старэйшай узроставай групе (13—18 гадоў), моначытанні дарослых (18 гадоў і пасля), чытанні па ролях.

Удзельнікам неабходна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра і даслаць іх у аўдыя- ці відэаварыянце на электронны адрас: kultura\_konkurs@radіo.tvr.by.

Прыём конкурсных матэрыялаў працягнецца да канца жніўня. А ацэньваць удзельнікаў будуць спецыялісты ў галіне тэатральнага мастацтва і літаратуры, мастацкага радыёвяшчання, музейнай справы. Сярод крытэрыяў ацэнкі чытання — разуменне тэксту, эмацыянальнасць, тэхніка маўлення, якасць гучання.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудуцца восенню. Конкурс «Белая птушка» праводзіцца сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Палажэнне, заяўка, тэксты для агучвання размешчаны на сайце канала «Культура».

Найлепшыя запісы, аўтары якіх атрымаюць падарункі, прагучаць у эфіры канала «Культура» — для праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» будзе падрыхтаваны радыёсерыял «Сын вады».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».