Вы тут

Адкрылася XXIV Міжнародная выстава «Вясна ў Гомелі»


Візітная картка Гомельшчыны і значная міжнародная падзея — выстава «Вясна ў Гомелі» — за гісторыю свайго правядзення сабрала больш за 10 тысяч айчынных і замежных кампаній з 47 краін свету. У гэтым годзе гасцямі і ўдзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, дзесяці рэгіёнаў Расіі, а таксама Азербайджана, Балгарыі, В’етнама, Зімбабвэ, Індыі, Ірана, Судана, Пакістана, Узбекістана, Лівіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Германіі.


— Мы вельмі рады, што ў гэтым годзе вярнуліся да вочнага фармату правядзення выставы, таму што тры гады яна праходзіла ў анлайн-фармаце і не магла прадставіць увесь патэнцыял вобласці, — адзначыла генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Марына Філонава.

Выстава размясцілася на пляцоўцы больш за 5 000 квадратных метраў — у памяшканні Гомельскага Палаца лёгкай атлетыкі і на прылеглай тэрыторыі. Сваю прадукцыю на форуме прадстаўляюць амаль 100 айчынных прадпрыемстваў. 

— За доўгія гады існавання гэта знакавае мерапрыемства стала адным з самых вядомых брэндаў Гомельскай вобласці. Яе арганізатарам удалося стварыць з гандлёва-прамысловай выстаўкі сапраўдны фестываль дасягненняў вытворцаў паўднёва-ўсходняга рэгіёну, — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел таксама памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Як было адзначана, у праграме ХХIV міжнароднай выстаўкі «Вясна ў Гомелі» — дзелавыя перамовы і сустрэчы бізнес-супольнасцей, наведванне прадпрыемстваў Гомельшчыны, круглыя сталы і дыскусійныя пляцоўкі.

Акрамя таго, традыцыйна ў Гомелі ў гэтыя дні распачало работу рэспубліканскае свята майстроў і рамеснікаў «Гомельская вясна».

— Выстава год ад года пашырае спектр напрамкаў, у тым ліку такога важнага, як турызм, — ад падзейнага, прамысловага, адукацыйнага да медыцынскага і рамеснага. Як наглядны прыклад апошняга — рэспубліканскае свята рамеснікаў «Гомельская вясна», якое ўжо дзявяты раз пройдзе ў дні выставы, — звярнуў увагу гасцей свята старшыня аблвыканкама Іван Крупко

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.