Вы тут

Тэрабарона трансфармуецца ў паўнацэнную баявую сістэму


Штогадовы збор — «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы» пад кіраўніцтвам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна сёння праходзіць у Гомелі. У зборы прымаюць удзел старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, ваенныя камісары абласцей і Мінска.


У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы, дзявяты раз праводзіцца падобнае мерапрыемства. Яго мэта павышэння ўзроўню ведаў кіруючага складу рэгіянальных выканаўчых камітэтаў па пытаннях абароны дзяржавы і тэрытарыяльнай абароны. 

— У гэтым годзе месцам правядзення збору Гомельская вобласць была — выбрана невыпадкова, — падкрэсліў міністр абароны Беларусі. — Усе мы з’яўляемся сведкамі канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Канфлікту, які быў па-майстэрску створаны і накіроўваецца рукамі ЗША і Вялікабрытаніі з задзейнічаннем рэсурсаў Еўропы. Ён прывёў да таго, што каля граніц Беларусі, у непасрэднай блізкасці ад нас, гінуць мірныя ад людзі, нашы браты з аднаго і другога боку.

Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін звярнуў увагу на тое, што сучаснае развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і непасрэдна вакол Рэспублікі Беларусі патрабуе асаблівай увагі да пытанняў абараназдольнасці краіны. 

— Як адзначаў у сваіх выступленнях кіраўнік дзяржавы, усе нашы партнёры павінны ведаць, што беларуская міралюбнасць не сінонім ахвярнасці, і што ў выпадку любой агрэсіі адказ будзе хуткім, жорсткім, адэкватным. Мы вывучаем і аналізуем развіццё сітуацыі ва Украіне. Але ўжо зараз можна зрабіць выснову, што процідзеянне надыходзячым войскам ажыццяўляецца комплексна ўсімі наяўнымі сіламі не толькі ваеннай арганізацыі дзяржавы, але і мясцовымі органамі ўлады. Тэрытарыяльная абарона з сістэмы забяспечваючай трансфармуецца ў паўнавартасную баявую, — падкрэсліў кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі.

Па словах Віктара Хрэніна, сучасная абстаноўка вызначае неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння кіраўнікоў абласцей і раёнаў, ваенных камісараў і камандуючых войскамі не толькі пры правядзенні мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, але і для падрыхтоўкі тэрыторыі і насельніцтва.

Падчас збору на тэрыторыі Гомельская вобласці праведзены розыгрыш эпізоду практычных дзеянняў войск па абароне аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны на вадзе. 

Згодна з заданне, разгортваецца рэагаванне на інфармацыю аб знаходжанні паблізу чыгуначнага моста група невядомых. Пры правядзенні разведкі высвятляецца, што гэта дыверсійна-разведвальная група саперніка. Камандзірам падраздзялення тэрытарыяльных войскаў прымаецца рашэнне па нанясенні агнявога паражэння. Задзейнічаны артылерыя, зенітная ўстаноўка. Ваеннаслужачыя тэрытарыяльнай абароны блакіруюць раён знаходжання ДРГ. Для знішчэння дыверсантаў задзейнічаны байцы Сіл спецыяльных аперацыі, якія на верталёце Мі-8 дэсантуюцца і знішчаюць групу, захапіўшы ў палон аднаго з яе ўдзельнікаў. На верталёце яго даставяць для допыту ў штаб тэрытарыяльнай абароны.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.