Вы тут

Адбыўся форум мытнай службы «Духоўнасць як аснова міру і стваральнай працы»


Сёння ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай адбыўся форум мытнай службы Рэспублікі Беларусь «Духоўнасць як аснова міру і стваральнай працы», прымеркаваны да Дня ветэранаў мытнай службы, які адзначаецца штогод 29 мая.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за пяцьдзясят супрацоўнікаў мытняў з усіх абласцей і Мінска, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Асененка, намеснік начальніка аператыўнай мытні Сяргей Якубовіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы ДМК Рэспублікі Беларусь Андрэй Дубінко.

Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны пагутарыў з прысутнымі.

— Беларусы не па чутках ведаюць цану дружбе і добрасуседству, заўсёды гатовыя аказаць дапамогу ў цяжкасцях і падзяліць радасць. Галоўныя хрысціянскія каштоўнасці — любоў да бліжняга, мудрасць, адкрытасць, міласэрнасць — былі і застаюцца сапраўднымі і непарушнымі духоўна-маральнымі арыенцірамі беларусаў. Менавіта яны становяцца асаблівай духоўнай радасцю, дапамагае знайсці ўласную дарогу да храма, ставяць на першае месца ва ўсім хрысціянскія запаведзі, — адзначыў у сваім выступе Дзмітрый Асененка. Упэўнены, што духоўна—маральнае выхаванне афіцэраў мытных органаў узбагаціць духоўнае і маральнае жыццё калектываў мытняў, паспрыяе выхаванню супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў у духу любові да Айчыны — Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці да яе абароны, развіццю міласэрнасці і дабрачыннасці, верацярпімасці, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму.

Ветэран мытнай службы з Гродзенскай рэгіянальнай мытні Валянціна Завадская падзялілася сваімі развагамі: «Няма большага подзвігу, з маральнага пункту гледжання, чым прысвяціць жыццё сваё на карысць іншых людзей. Тыя, хто працуе ў мытнай службе, здзяйсняюць такі подзвігіпрактычна кожны дзень. Таму, акрамя клопату дзяржавы і павагі з боку грамадства, вельмі важным з’яўляецца духоўная падтрымка...».

— Ад імя моладзі дазвольце выказаць падзяку за магчымасць прыняць удзел у такім мерапрыемстве. Адметна, што гэты форум праходзіць напярэдадні Дня ветэранаў мытнай службы. Мы рады, што сёння знаходзімся тут, дзе сабраліся ветэраны з усіх мытняў краіны. Ад імя маладых супрацоўнікаў дзякую вам за ўклад у развіццё мытнай службы і за тое, што вы з’яўляецеся прыкладам для нас усіх, — звярнуўся да ўдзельнікаў форуму малады супрацоўнік Брэсцкай мытні Мікіта Статнікаў.

Па заканчэнні форуму протаіерэй Фёдар Поўны падарыў кожнаму выданне Святога Евангелля.

Супрацоўнікі мытнай службы прынялі ўдзел у набажэнстве і экскурсіі па залах музея Храма-помніка.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».