Вы тут

Заява Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу


Заява Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з узмацненнем палітыкі адмаўлення гераічнай Перамогі савецкага народа над фашызмам.


Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае палітычныя рэжымы, якія забараняюць памятныя мерапрыемствы да Дня Перамогі, варварскі зносяць помнікі воінам-вызваліцелям, подла запалохваюць і пераследуюць грамадзян за шанаванне памяці герояў, якія склалі галовы ў барацьбе з фашызмам.

Савецкі Саюз унёс найбольшы і вырашальны ўклад у разгром фашызму і вызваленне краін Еўропы ад «карычневай чумы». Цаной уласных жыццяў наша старэйшае пакаленне падарыла ўсім народам права на шчаслівую будучыню пад мірным небам.

Беларусы разам з брацкімі народамі мужна змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалежнасць, за сваю Радзіму, за мір на ўсёй зямлі. Ніводную беларускую сям’ю не абмінула гэтая бяда — загінуў кожны трэці жыхар краіны, тысячы сагнаныя ў канцлагеры. Цэлыя раёны Беларусі былі ператвораныя ў безжыццёвую прастору — сотні вёсак спаленыя да тла, а гарады разбураныя.

Таму беларусы як ніхто ведаюць цану міру. Не пакарыўшыся і захаваўшы маральнае аблічча, мы свята шануем і беражліва захоўваем светлую памяць аб Вялікай Перамозе. Гэта наша магутная нацыянальная скрэпа, якая дае духоўныя сілы на міралюбнасць і стварэнне насуперак любым выпрабаванням лёсу.

Для нас мэтанакіраванае сціранне праўды пра трагічныя старонкі гісторыі сучаснымі паслядоўнікамі нацызму і патураючымі ім палітыканамі Літвы, Латвіі, Эстоніі і шэрагу іншых дзяржаў — гэта здрада мільёнаў ахвяр Другой сусветнай вайны. Любыя спробы глумлення над гістарычнай памяццю і абялення фашызму лічым злачынствам супраць чалавецтва і чалавечнасці, якія не маюць тэрміну даўнасці.

Усе, хто здзяйсняюць падобныя дзеянні, павінны ўсведамляць — пакаранне няўхільна. Вінаватыя будуць несці адказнасць па законе і пераследвацца ў адпаведнасці з прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі.

Нас, беларусаў, не можа не турбаваць, што ў XXI стагоддзі пячорная ідэалогія расавай перавагі з віруснай хуткасцю зноў апаноўвае свет. Гэта знаходзіць сваё ўвасабленне ў абмежаваннях і незаконных санкцыях, якія закранаюць усе сферы жыццядзейнасці, — ад свабоды перамяшчэння да спорту і культуры.

Ліберальныя дэмакратыі, якія некалі кляліся ў сваёй прыхільнасці правачалавечым пастулатам, сёння адракліся ад сваіх міжнародных абавязацельстваў. Яны заплюшчваюць вочы на афіцыйна ўзаконеныя расізм, дыскрымінацыю, пераследы па прыкмеце нацыянальнай, моўнай і рэлігійнай прыналежнасці. Пры гэтым ААН і іншыя міжнародныя і няўрадавыя структуры ігнаруюць гэтыя відавочныя парушэнні правоў чалавека.

Заклікаем Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, міжнародныя міжурадавыя і міжпарламенцкія арганізацыі, парламентарыяў усіх краін самым сур’ёзным чынам процідзейнічаць рэвізіянізму і фальсіфікацыі гісторыі. Забароны на святкаванне Дня Перамогі, пераслед грамадзян за арганізацыю і ўдзел у памятных мерапрыемствах, выпадкі апаганьвання і зносу помнікаў воінам-вызваліцелям заслугоўваюць публічнага ўсеагульнага і катэгарычнага асуджэння.

Асаблівую значнасць у дадзеным кантэксце набывае няўхільнае выкананне ўсімі членамі міжнароднай супольнасці рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН «Барацьба з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія спрыяюць эскалацыі сучасных формаў расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці».

Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях, перадаючы яе з пакалення ў пакаленне, смуткуючы аб загінуўшых і молячыся за тых, хто выжыў у тым пекле, можна спадзявацца, што падобнае ніколі не паўторыцца. Беларусь памятае, памятае кожнага — хай памятае ўвесь свет.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.