Вы тут

Вызначаны пераможцы 50-га злёту-конкурсу юных інспектараў дарожнага руху


За плячыма — насычаныя спаборніцкія дні 50-га злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў руху, у якім удзельнічалі школьнікі не толькі з нашай краіны, а і хлопчыкі і дзяўчаты з Расіі і Казахстана. Інтрыга — хто стане пераможцам — панавала да правядзення ўрачыстай цырымоніі закрыцця злёту-конкурсу, якая адбылася ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.


Святочная атмасфера панавала ўжо да пачатку цырымоніі закрыцця. На пляцоўцы каля Белдзяржфілармоніі госці ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, захоплена разглядалі выставу рэтра і сучасных аўтамабіляў. А ў фае будынка разгарнулася сапраўдная галерэя — дзіцячыя малюнкі, аплікацыі, вырабы на тэму дарожнай бяспекі здзіўлялі і сюжэтамі, і тэхнікай выканання. Шмат прыемных эмоцый падарылі канцэртныя нумары!

Вітаючы ўдзельнікаў злёту-конкурсу атрадаў ЮІР, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранкаадзначыў, што такое міжнароднае спаборніцтва дазволіла не толькі праверыць веды дзяцей па бяспечных паводзінах на дарозе, але і аб’яднаць захопленых адной справай –усіх, хто ў выніку пасябраваў.

Юрый Назаранка заўважыў, што на кожным спаборніцкім этапе дзеці падтрымлівалі адзін аднаго, хваляваліся і змаглі паказаць выдатныя вынікі. «Свае веды і ўменні вы дэманструеце на практыцы, а яшчэ прывіваеце адказнасць на дарозе аднагодкам, — падкрэсліў ён. — Усё гэта вельмі дапамагае нам, супрацоўнікам органаў унутраных спраў».

Намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк падзякаваў юным інспектарам руху за бесперапыннае развіццё. «Вы мяняеце ЮІР, ідзяце наперад не толькі ў пастаянным удасканаленні навыкаў, але і творчым плане, — падкрэсліў ён. — Звяртаючыся да ветэранаў, тым хто стаяў ля вытокаў юідаўскага руху, упэўнена кажу: ваша справа працягваецца! І вельмі важна, каб вы як мага даўжэй актыўна яе падтрымлівалі».

Фінальным акордам цырымоніі стала ўзнагароджанне пераможцаў. У агульным заліку першае месца — у каманды Віцебскай вобласці. Другім стаў атрад з Мінска. Трэцяга месца ўдастоены юныя інспектары руху Брэстчыны. Віншуем!

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вакол Дзеў падымаецца вецер змен. 

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?