Вы тут

Як жодзінскія футбольныя фанаты адпраўляліся на фінальны кубкавы матч


Сёння ў Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне адбываецца фінальны паядынак Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі жодзінска-белазаўскага «Тарпеда» і барысаўскім БАТЭ. Для гэтай падзеі жодзінская каманда падрыхтавала для сваіх фанатаў цудоўны падарунак — для іх з горада аўтамабудаўнікоў у сталіцу адпраўляўся адмысловы рэйс — чартарная электрычка. Па заканчэнні матча гледачоў таксама даставяць у родны горад. Электрычка фарміруецца на станцыі Жодзіна і робіць толькі адзін прыпынак — у Жодзіна-Паўднёвае, бо на гэтым прыпынку сядае асноўная колькасць балельшчыкаў.


Сярод прыхільнікаў каманды ёсць і маленькія фанаты, якія ходзяць у спартыўную школу, наведваюць футбольны клуб: для іх і бацькоў аддадзены пяць вагонаў электрычкі. Сярод фанатаў — школьнікі жодзінскай школы нумар № 1, якія напрацягу пяці гадоў падтрымліваюць сваіх куміраў, ездзяць з ім на матчы, малююць плакаты. Кіруе школьнымі фанатамі настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры Наталля Карымава. Сярод дарослых жодзінскіх балельшчыкаў — рабочыя і служачыя БелАЗа, пенсіянеры і студэнты.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Стаўкі па крэдытах змяняцца не будуць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?