Вы тут

Прадукцыя беларускіх вытворцаў запатрабавана на рынках краін ЕАЭС


Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў запатрабавана на рынку краін Расіі і дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА.


«Калі я тры з лішнім гады таму прыйшоў працаваць у камісію ў якасці старшыні Калегіі, то ўвесь час імкнуўся перавесці працу ў плоскасць рашэння практычных задач. Узаемны гандаль кааперацыйнымі таварамі, што для нашых прадпрыемстваў вельмі важна, летась вырас у 1,4 раза, а ўжо за першы квартал гэтага года аб’ём узаемнага гандлю павялічыўся ў 1,6 раза. Гэта сведчыць аб тым, што прадукцыя нашых прадпрыемстваў запатрабаваная, яна досыць камфортна прысутнічае на рынку Расіі і дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза», — распавёў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што шэсць гадоў не вырашалася пытанне дзяржзакупак. «Мы вельмі сур’ёзна папрацавалі ў гэтым кірунку, даводзілася выкарыстоўваць розныя метады. Мне прыемна, калі я бачу на маскоўскіх вуліцах нашы МАЗы. Гэта сведчыць, што і прадукцыя якасная, і, безумоўна, гэта ўдзел у дзяржаўных закупках. У праекце бюджэту на 2024 год (я ўжо атрымаў усе неабходныя матэрыялы) 1 млрд 750 млн расійскіх рублёў накіроўваецца на падтрымку сумесных кааперацыйных праектаў. Мне ўяўляецца, што бліжэйшая праграма, якая можа быць, гэта „Саюзная электроніка“. Гэта вельмі важна, актуальна і запатрабавана», — адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ён рады, што голас Беларусі чуюць, з яе меркаваннем лічацца. «Гэта ўсяляе ўпэўненасць, што намаганні нацыянальнага ўрада, адпаведных нацыянальных структур і камісіі будуць спрыяць таму, каб эканоміка Беларусі развівалася досыць устойліва», — канстатаваў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».