Вы тут

Больш як 178 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года


Магчымасцю наведаць Беларусь па бязвізе з пачатку года скарысталіся 178 285 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, з 1 студзеня беларускім бязвізам скарысталіся 117 724 грамадзяніны Літвы, 34 473 грамадзяніны і 10 336 неграмадзян Латвіі, а таксама 15 752 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі больш як 563 тыс. іншаземцаў: 365 987 грамадзян Літвы, 37 215 неграмадзян і 122 607 грамадзян Латвіі, а таксама 37 462 грамадзяніны Польшчы.

З 22 па 29 мая ў Беларусь па бязвізе прыбылі 8940 іншаземцаў з суседніх краін ЕС. Большасць бязвізавых турыстаў — 5649 грамадзян — прыехалі з Літвы.

Падрабязная інфармацыя пра бязвізавае наведванне Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».