Вы тут

Беларуска Марына Васілеўская назначана ў асноўны экіпаж для палёту на МКС


Бортправадніца авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская назначана ў асноўны экіпаж для палёту на МКС. Інфармацыя пра гэта апублікавана ў Telegram-канале пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе БелТА.


Касманаўт Алег Навіцкі стане камандзірам карабля, вынікае з даных Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, на якія спасылаецца дыпмісія. Акрамя іх у якасці бортінжынера адправіцца астранаўт NASA Колдвел-Дайсан Трэйсі.

«Дублёрамі назначаны касманаўт Іван Вагнер, беларускі дзіцячы хірург Настасся Лянкова і астранаўт NASA Пеціт Дональд Рой», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.