Вы тут

Вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар» пройдзе 31 мая ў Купалаўскім тэатры


У сераду, 31 мая, творы народных пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы загучаць па-новаму. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар», дзе ўрыўкі з аднайменнай кнігі прачытаюць вядомыя асобы Беларусі.


Фота: БелТА.

Само выданне ўбачыла свет у мінулым годзе і было прэзентавана напярэдадні бацькоўскага тыдня ў кастрычніку. Кніга з'явілася ў выдавецтве «Народная асвета» ў выніку сумеснай працы з ГА «Беларускі саюз жанчын» і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі.

Як адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын» кіраўнік праекта Лілія Ананіч, ідэя, што закладвалася ў кнігу «Бацькоўскі дар» пры яе стварэнні, палягала ў тым, каб нагадаць: самае галоўнае з таго, што бацькі павінны даць сваім дзецям, — гэта разуменне сваёй радзімы і свайго роднага краю:

— Мы разумеем, што бацькі імкнуцца забяспечыць дзецям умовы для вучобы, атрыманне прафесіі, але самае галоўнае — гэта выхаваць годнага грамадзяніна сваёй Айчыны. І, як мы мяркуем, на прыкладзе такіх твораў, як «Новая зямля» Коласа, і можна даць дзецям гэтае пачуццё радзімы і ўсведамленне любові да сваіх каранёў, да вытокаў, — дзеліцца Лілія Станіславаўна. — І яшчэ цікавая рэч: калі мы чытаем мастацкія творы ў школе, то ў нас адно іх разуменне, а пры іх прачытанні ў больш сталым узросце мы пасылы гэтых кніг ужо асэнсоўваем па-новаму, і ўспрыманне іх зусім іншае. У гэтым праекце для нас яшчэ вельмі важна звярнуць увагу на праблему камунікацыі ў сям'і. Сёння вялікая праблема ў тым, што інтэрнэт у сям'і робіць не зусім добрую рэч: страчваецца сямейная камунікацыя. І мы лічым, што з дапамогай сямейнага чытання сувязь гэтую можна аднавіць. Гэта сродак вельмі тактоўнага, нязмушанага выхавання. Таму мы і прапануем сёння такую сямейную форму камунікацыі. Кожная сям'я можа сфарміраваць сваю палічку кніжак, якая стане сямейным скарбам. Якая і праз гады будзе вяртаць нас у дзяцінства, ва ўспаміны сумеснага баўлення часу з бацькамі. Такім чынам мы прапаноўваем бацькам паклапаціцца пра духоўны свет сваіх дзяцей цяпер. Мы спадзяёмся, што такія вечары сямейнага чытання стануць трэндам, які ахопіць усе нашы рэгіёны. Пачаліся канікулы, і вельмі хочацца, каб кніга і яе багаты свет сталі часткай адпачынку нашых дзяцей.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.