Вы тут

Беларускія нафтавікі папулярызуюць нацыянальную культуру ў Сібіры


У горадзе Губкінскі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі калектывы беларускіх прадпрыемстваў прынялі ўдзел у штогадовым татара-башкірскім свяце «Сабантуй». Фестываль хоць і бярэ за аснову татара-башкірскую культуру, але яго галоўная ідэя — сяброўства народаў. Прадстаўленыя самабытныя традыцыі беларусаў сталі ўпрыгожаннем свята.


Апроч удзелу ў барацьбе курэш, лазанні на слуп, спаборніцтваў «пул-пуш», «нахільнае бервяно» і перакочванне вялікага кола, жыхароў і гасцей горада запрасілі азнаёміцца з побытам нацыянальнай культуры, пакаштаваць народныя прысмакі. Прадстаўнікі Беларусі на фестывалі нацыянальных страў у рамках свята «Сабантуй» перамаглі ў намінацыі «Радасць адчайных дэгустатараў».

Удзел у такім фестывалі дае магчымасць бліжэй пазнаёміць нашых калег з беларускай нацыянальнай культурай, традыцыямі і кухняй, адзначылі ўдзельнікі свята — супрацоўнікі прадпрыемстваў «Беларуснафта-Сібір», «БелСеверБуд» і «Нафтавай кампаніі «Янгпур».

— Наш калектыў удзельнічае трэці год запар. Кожны раз стараемся здзіўляць. На апошнім фестывалі нашу фотазону «Беларускі маёнтак» прызналі адной з лепшых. А яшчэ наш халаднік з бураком літаральна пакарыў журы конкурсу нацыянальнай ежы. Для беларусаў гэтая страва традыцыйная, а ў Губкінскім — экзотыка. Падрыхтоўка да свята — заўсёды вельмі адказны этап, усё ж такі прадстаўляем на фестывалі цэлую краіну. За гэты час калектыў аб’ядноўваецца яшчэ больш. Так што для нас «Сабантуй» — гэта яшчэ і творчы тымбілдынг, — падзяліўся дырэктар прадпрыемства «Беларуснафта-Сібір» Дзмітрый Гузаў.

Па словах члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі, генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Беларуснафта» Аляксандра Ляхава, дзейнасць на расійскай Поўначы ў міжнародных праектах — гэта не толькі эканамічны складнік.

— Будуючы бізнес-працэсы ў брацкай краіне, мы развіваем свой калектыў з пункту гледжання прафесійных кампетэнцый, пераймаем перадавы вопыт. А яшчэ, безумоўна, адчуваем адказнасць за імідж краіны. Таму ўдзел у такіх фестывалях — яшчэ і пра дыпламатыю. Для кожнага беларуса ў Губкінскім ёсць магчымасць расказаць шматнацыянальнаму расійскаму народу аб культуры, традыцыях, кухні нашай роднай Беларусі, — падкрэсліў сенатар.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: ВА «Беларуснафта»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».