Вы тут

Таксіст з амаль 3 праміле здзейсніў ДТЗ у Віцебску


Здарэнне адбылося ў абласным цэнтры на праспекце Будаўнікоў уначы. Кіроўца аўтамабіля таксі ўрэзаўся ў светлавую апору.


Фота:  УУС Віцебскага аблвыканкама.

У выніку ўдару дзве дзяўчыны-пасажыркі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сам кіроўца пашкоджанняў не меў. Пры гэтым ён аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам ДАІ, якія прыбылі.

Як высветлілася, 40-гадоваму мужчыну было, што хаваць ад праваахоўнікаў. Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, у момант аварыі ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Агляд паказаў наяўнасць у яго аналізах амаль 3 праміле.

Па словах шафёра, ён піў спіртное разам са сваімі знаёмымі дзяўчынамі, пасля чаго ўся кампанія села ў аўто і паехала дадому да мужчыны для працягу бяседы. Па дарозе іншамарка і патрапіла ў ДТЗ.

Пасажыры былі шпіталізаваны ў абласную бальніцу. Кіроўца затрыманы. На мужчыну складзены шэраг пратаколаў па лініі ДАІ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.