Інфармацыя пра выкід радыенуклідаў на БелАЭС не адпавядае сапраўднасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Інфармацыя, якая з’явілася на літоўскіх рэсурсах, з’яўляецца непраўдзівай. Для таго каб у гэтым пераканацца, дастаткова паглядзець даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне размяшчэння БелАЭС. Зрабіць гэта можа кожны на сайце станцыі. На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць пра бяспечную і надзейную работу БелАЭС», — падкрэслілі ў прэс-службе.
У Мінэнерга заявілі, што станцыя функцыянуе ў штатным рэжыме, першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, на другім прадаўжаюцца работы па асваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм.
Даныя пра радыяцыйную абстаноўку аналізуюцца як на самой пляцоўцы станцыі, так і ў зоне назірання — на пастах радыяцыйнага кантролю. Звесткі пра бягучыя значэнні магутнасці дозы гама-выпрамянення алюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў населеных пунктах Варняны, Падольцы, Рымдзюны, Газа, Чэхі, Маркуны, Чэрнішкі, Альхоўка, Свір. БелАЭС рэгулярна абменьваецца данымі пра стан радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які належыць да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?