Вы тут

Развіццё гістарычнага турызму — камандная работа


Унікальны турыстычны праект «Дарогамі Кацярыны», які на Гомельшчыне ажыццяўляецца пры падтрымцы Гомельскага і Кармянскага раённых Саветаў дэпутатаў, быў прадстаўлены на ХХІV Міжнароднай выстаўцы «Вясна ў Гомелі».


Удзельнікі круглага стала «Класіка і інавацыі ў турызме — падзяляць ці сумяшчаць?»

У праграме набуйнейшага рэгіянальнага форуму Беларусі прайшлі дзелавыя перагаворы, сустрэчы бізнес-супольнасцяў, круглыя сталы і дыскусійныя пляцоўкі. 

У рамках міжнароднай выстаўкі «Вясна ў Гомелі» ў тым ліку быў арганізаваны круглы стол на тэму «Класіка і інавацыі ў турызме — падзяляць ці сумяшчаць?» Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі заяўленыя пытанні на прыкладзе праекта «Дарогамі Кацярыны». Ён займаецца распрацоўкай канцэпцый новых турыстычных аб’ектаў, лакальных і міжнародных турыстычных маршрутаў, у змест якіх уключаны рэальныя факты, звязаныя з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ.

Аб ролі органаў мясцовага самакіравання ў рэалізацыі ўнікальнага для Гомельшчыны турыстычнага праекта распавяла старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька, якая таксама з’яўляецца старшынёй Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

— Выпрацаваць якасны турыстычны прадукт, цікавы розным катэгорыям турыстаў, у тым ліку замежным, — такую задачу ставяць перад сабой удзельнікі праекта «Дарогамі Кацярыны». Яго ідэя — стварэнне комплекснага міжнароднага маршруту. Між тым важны складальнік рэалізацыі праекта — стварэнне ўмоў для развіцця рэгіянальнага турыстычнага патэнцыялу праз узаемадзеянне органаў мясцовага самакіравання, — звярнула ўвагу дэпутат. — Праект «Дарогамі Кацярыны» на тэрыторыі Гомельскага раёна ахапіў Грабоўскі, Маркавіцкі, Прыбыткаўскі і Урыцкі сельскія Саветы. Такі вопыт вельмі паказальны ў плане таго, што ў межах канкрэтнай тэрыторыі ствараецца шырокі асартымент турыстычных прадуктаў, кожны з якіх будзе накіраваны на пэўную аўдыторыю спажыўцоў.

У круглым стале ўзялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, дырэктар прыватнай установы «Тэрыторыя развіцця — 21 стагоддзе», аўтар ідэі і праекта «Дарогамі Кацярыны» Ірына Багданец.

— Ідэя стварэння новых турыстычных аб’ектаў узнікла на аснове легендаў і гістарычных фактаў аб падарожжы імператрыцы Кацярыны ІІ па тэрыторыі Гомельскага і Кармянскага раёнаў, — нагадала Ірына Багданец.

Падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве: намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама Наталля Сідарава і старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька

Менавіта гэтыя два рэгіёны Гомельшчыны летась першымі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў рамках рэалізацыі турыстычнага праекта.

Падчас круглага стала ў межах міжнароднай выстаўкі «Вясна ў Гомелі» былі падпісаны дадатковыя пагадненні. Так, да асноўнага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім і Кармянскім раённымі Саветамі дэпутатаў далучыліся Бранскі тэхнікум індустрыі сэрвісу і Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Паўла Сухога. Такім чынам міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў праекта дасць магчымасць унесці значны ўклад у развіццё тэрыторый і рэгіянальнага турызму, захаваць гісторыка-культурную спадчыну, адзначылі ўдзельнікі сустрэчы. На іх думку, праект «Дарогамі Кацярыны» — гэта не толькі геаграфія маршрутаў, але і новы погляд на гістарычную спадчыну, развіццё гістарычнага турызму.

Непасрэдны ўдзельнік праекта — дэпутат Гомельскага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Грабаўскай сярэдняй школы Таццяна Мацюшэнка адзначыла, што «Дарогі Кацярыны» могуць стаць дарогамі кожнага.

Між тым у фармаце круглага стала былі абмеркаваны разнастайныя аспекты развіцця турыстычнай сферы ў цэлым. Гэта рэсурсы і магчымасці, пытанні брэндзіравання тэрыторый, атлас турыстычных сувеніраў і яго роля ў эфектыўнасці работы турыстычных маршрутаў і аб’ектаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Гомельскага раённага Савета дэпутатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?