Вы тут

Супрацоўнікі ДАІ Гомельшчыны правядуць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р-149


У перыяд з 30 па 31 мая супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будуць праведзены рэйдавыя мерапрыемствы з масіраванай адпрацоўкай аўтамабільнай дарогі Р-149 «Жлобін — Светлагорск». Пра гэта інфармуе УУС аблвыканкама.


Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія характарызуюцца павышанай верагоднасцю здзяйснення ДТЗ з боку як кіроўцаў, так і пешых удзельнікаў дарожнага руху.

Увага супрацоўнікаў будзе накіравана на кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР, а таксама выяўленне грубых парушэнняў: кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і (або) без права кіравання, парушэнне правілаў абгону, перавышэнне хуткасных рэжымаў, правіл перавозкі пасажыраў, а таксама парушэнні ПДР з боку пешаходаў і веласіпедыстаў.

У рабоце праваахоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, тайны і змешаны кантроль за выкананнем ПДР.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?