Вы тут

Сенатары ў цэнтры міжнароднай дзейнасці


Расказваем самыя важныя навіны.


Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі правёў сустрэчу з Пастаянным каардынатарам ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаанай Казана-Вішнявецкі з нагоды завяршэння ёю сваёй місіі ў Рэспубліцы Беларусь. «Пад вашымкіраўніцтвам гэтая работа выйшла на новы ўзровень. Нягледзячы на санкцыі, нашае супрацоўніцтва працягнулася і глабальныя мэты не засталіся без увагі. Мы разумеем адно аднаго, гаворачы на адной мове, што з’яўляецца крыніцай збліжэння і ў іншых значных сферах», — падкрэсліў парламентарый. У сваю чаргу, Іаана Казана-Вішнявецкі падзялілася сваімі ўражаннямі аб пяцігадовай працы, таксама падзякавала Валерыю Бельскаму і ў яго асобе ўсім нацыянальным каардынатарам ЦУР у Беларусі, з якімі ўзаемадзейнічала, за дасягнутыя агульнымі сіламі вынікі. Пры гэтым адзначыла прафесіяналізм беларускага боку пры рэалізацыі праектаў у сферы ўстойлівага развіцця.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў прыняў удзел у віртуальным брыфінгу Міжпарламенцкага саюза па Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змяненні клімату 2023 года. Падчас брыфінгу абмеркаваны асноўныя тэмы, якія будуць вынесены на Канферэнцыю і яе парламенцкі сегмент, а таксама метады актывізацыі ролі нацыянальных парламентаў у дыялогах сваіх краін па змене клімату.

Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы прыняў удзел у пленарным пасяджэнні X Неўскага міжнароднага экалагічнага кангрэса на тэму «Чалавек і планета: ці сумяшчальныя». У кангрэсе бяруць удзел амаль 1500 удзельнікаў больш як з 50 краін свету. Галоўная тэма — «Экалогія: права, а не прывілей». Міхаіл Русы ў рамках мерапрыемстваў кангрэса ўдзельнічаў у круглым стале «Аб’яднанне намаганняў дзяржавы і бізнесу як залог экалагічнага дабрабыту». У ходзе пасяджэння былі прэзентаваны найлепшыя практыкі па рэалізацыі ініцыятыў у сферах устойлівага развіцця, экалогіі, развіцця «зялёных»тэхналогій, абмеркаваны пытанні стымулявання міжнароднага дыялогу па дасягненні экалагічнага дабрабыту з улікам выклікаў сучаснасці.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Дзямідаў узяў удзел у адкрыцці Міжнароднага жаночага семінара лідараў галіновых прафсаюзаў Беларусі і Расіі, які пачаў работу з Наваполацка. Сенатар падкрэсліў ролю жанчыны ў захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, клопаце аб падрастаючым пакаленні. Ён адзначыў, што ў сучасных умовах фармат мерапрыемства як ніколі актуальны для ўмацавання тых галоўных прынцыпаў, якія гістарычна закладзены ў менталітэце беларусаў і расіян.

Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар ДВА «Белпаліўгаз» Аляксей Кушнарэнка прыняў удзел у рабоце ІІ Еўразійскага эканамічнага форуму, які прайшоў у Маскве. Сенатар наведаў шэраг панэльных сесій.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.