У аператыўна-дзяжурную службу Любанскага РАУС звярнуўся дырэктар адной з мясцовых гаспадарак, які паведаміў аб крадзяжы маладняку буйной рагатай жывёлы.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што раней судзімы мясцовы жыхар у начны час пракраўся на тэрыторыю малочнатаварнай фермы гаспадаркі і выкраў двух цялят. Па інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, адзін з цялят апынуўся мужчыну «не па сілах», і ён прывязаў яго да каня. Аднак утрымаць яго не змог — жывёла ўцякла разам з прывязанай тушей. Другога выкрадзенага цяля зламыснік прынёс дадому, разабраў і рэалізаваў частку мяса аднавяскоўцу, а на атрыманыя грошы набыў спіртное.
Кошт маладняку склаў 850 рублёў. Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?