Вы тут

У Яньане адраджаюць глыбінку


Нізкі ўзровень жыцця насельніцтва раней быў характэрны для кітайскай глыбінкі. У шэрагу выпадкаў адзначалася крайняя беднасць. Каб пазбегнуць сацыяльных дыспрапорцый, палепшыць дабрабыт мясцовых жыхароў, у Кітаі ў сціслыя тэрміны была рэалізавана маштабная дзяржаўная праграма. У выніку ўдалося вывесці з беднасці сотні мільенаў кітайцаў.


У Яньане, што ў правінцыі Шэньсі, рэалізавалі шэраг адметных праектаў з улікам рэгіянальных умоў. З 2015-га па 2020-ты гады ў спецыяльныя фонды па барацьбе з беднасцю было інвеставана звыш 7,7 мільярда юаняў. Выдадзена каля мільярда юаняў мікракрэдытаў. У глыбінцы пабудавалі каля 2 тысяч кіламетраў асфальтавых і цэментных дарог. Амаль 50 тысяч чалавек палепшылі жыллевыя ўмовы — пераехалі ў камфортнае жыллё з усімі выгодамі. Фінансавай падтрымкай скарысталіся 154,6 тысячы мясцовых жыхароў.

Як распавёў «Звяздзе» дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Уладзіслаў Прасвіракоў (зараз у адпаведнасці з беларуска-кітайскім міжурадавым пагадненнем ён праходзіць пашыраную гадавую стажыроўку ў Паўночна-Заходнім універсітэце селькай і лясной гаспадкі ў горадзе Янліне), у Паднябеснай актыўна падтрыліваюць фермераў. Сяльгасвытворцам прадастаўляюцца разнастайныя дзяржаўныя прэферэнцыі. Як заўважыў эксперт, меры па развіцці сельскіх тэрыторый у Кітаі шмат у чым сугучныя мерапрыемствам дзяржпраграм адраджэння вёскі, якія паспяхова рэалізаваны ў Беларусі. Так што нашым краінам ёсць чаму павучыцца адна ў адной.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Яньань.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.