Вы тут

VІ фестываль медыяцыі для школьнікаў і студэнтаў прайшоў пад Мінскам


Узаемаразуменне, пазітыўная камунікацыя і максімальна выгаднае для ўсіх вырашэнне канфліктных сітуацый — гэта далёка не ўсе, чаму можна навучыцца з дапамогай медыяцыі, упэўнены арганізатар фестывалю — Цэнтр «Медыяцыя і права». Сёлета галоўнай тэмай мерапрыемства, якое прайшло ў дзіцячым лагеры пад Ждановічамі, сталі «Канфлікты ў сеціве і магчымасці медыяцыі ў іх вырашэнні».


Фота: pixabay.com

Падчас двухдзённага мерапрыемства маладыя людзі слухалі лекцыі і ўдзельнічалі ў брыфінгу «Медыяцыя ў школе. Як яна працуе» (экспертамі тут, дарэчы, выступалі юныя медыятары, у школах якіх ужо створаны адпаведныя службы. Наведалі навукова-практычную канферэнцыю школьнікаў, студэнтаў і маладых вучоных «Медыяцыя як альтэрнатыўны спосаб бяспекі ў інтэрнэце», па выніках якой будзе выдадзены зборнік тэзісаў і дакладаў для электроннай бібліятэкі БДЭУ. Крэатывілі ў Майстэрні коміксаў, малюючы правілы паводзін у сеціве. На сабе апрабавалі такую тэхніку медыяцыі, як «кругі згуртавання», якая прымяняецца, калі ў канфлікце задзейнічана шмат людзей.

Медыятары гаварылі з падлеткамі пра значнасць медыяцыі ў крымінальным канфлікце, аб прымірэнні, раскаянні, прабачэнні. Дапамагалі моладзі паглядзець на медыяцыю як на рэсурс і для даравання (без чаго немагчыма цалкам вылечыцца ад траўмы, якую крыўдзіцель нанёс пацярпеламу), і для раскаяння і прыняцця адказнасці за здзейсненае.

Паводле задумкі арганізатараў, моладзь павінна разумець пад медыяцыяй не толькі магчымасць вырашыць канфлікт і памірыцца, але і разабрацца ў сабе і сваіх пачуццях. Удзельнікі фестывалю даведаліся, як фільтраваць кантэнт, каб ён быў бяспечны, як не паддавацца на правакацыю ў сеціве, як рэагаваць на кібербулінг і шмат што іншае.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?