Вы тут

Цягнік з угнаеннямі Гомельскага хімзавода ўпершыню адправіцца ў Кітай


У рамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва 31 мая ўпершыню са станцыі Цэнтраліт (Гомель) адбудзецца адпраўка 1,5 тыс.т угнаенняў Гомельскага хімзавода поўнапамерным 60-кантэйнерным цягніком у Кітай, які пераадолее больш за 7 тыс. км за 14 дзён, паведамілі ў РУП «Белмытсэрвіс».


Упершыню ў гісторыі айчыннай лагістыкі «Белмытсэрвіс» сумесна з Гомельскім хімічным заводам і іншымі кампаніямі арганізаваў новы чыгуначны кантэйнерны сэрвіс па дастаўцы ў Кітай комплексных беларускіх угнаенняў па маршруце Цэнтраліт (Беларусь) — Сіаньгацзіган (Кітай).

Кантэйнерны цягнік пройдзе да пункта прызначэння па тэрыторыі Беларусі і Расіі, праз пагранпераход «Забайкальск — Маньчжурыя».

У 2023 годзе гэта пяты цягнік, арганізаваны Гомельскім філіялам РУП «Белмытсэрвіс» на базе рэгіянальнага аддзялення БЧ і адпраўлены са станцыі Цэнтраліт. Наступная мэта гэтага праекта — дастаўка імпартнай сыравіны, камплектуючых і тавараў з Кітая рэгулярнымі кантэйнернымі цягнікамі для прадпрыемстваў Гомельскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі. Акрамя гэтага, «Белмытсэрвіс» прапрацоўвае магчымасць стварэння хаба для захоўвання парожніх кантэйнераў у Гомельскай вобласці. Рэалізацыя гэтай задачы стане важным крокам у стварэнні новых умоў афармлення экспартна-імпартных паставак у рэаліях новай эканомікі.

Прадпрыемства з 2016 года актыўна развівае праекты ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам. За пяць месяцаў 2023 года ў Кітай адпраўлена 29 кантэйнерных цягнікоў. Аб’ём перавезеных грузаў склаў 48 тыс. т.

Фота: РУП «Белмытсэрвіс»

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.