Вы тут

Рэцэпты бульбяных зразаў, селядца «ХЕ» і тварожнай запяканкі


Бульбяныя зразы

Спатрэбіцца: бульба — 1 кг; яйкі — 2 шт.; цыбуля рэпчатая — 1 шт.; кроп, пятрушка, соль, перац, спецыі — на смак; сыр надзёрты — 80 г; сыр лустачкамі — 6 шт.; сухары паніровачныя — 100 г.


Адварваем бульбу ў падсоленай вадзе і ператвараем у пюрэ. Цыбулю рэжам дробнымі кубікамі і абсмажваем на патэльні ў алеі. Кроп і пятрушку дробна сячом. Сыр надзіраем на тарцы. У пюрэ дадаём цыбулю, сыр надзёрты, зяленіва, папрыку і іншыя спецыі на смак. Добра вымешваем масу да аднастайнасці. Фарміруем зразы, унутр кладзём лустачку сыру. Узбіваем яйкі. Акунаем зразы ў яечную масу і паніруем у сухарах. Абсмажваем зразы на алеі з двух бакоў да румянасці.

Падаваць такія зразы добра са смятанай ці з соусам, у якім змешваем смятану і маянэз ці маянэз з гарчыцай. Сыр бярыце любы на свой смак. У якасці начынкі можна да лустачак сыру яшчэ дадаць і кавалачкі вяндліны або здробненую адварную курыцу, абсмажаныя шампіньёны з цыбуляй і морквай.


Селядзец «ХЕ»

Спатрэбіцца: селядзец марожаны — 3 шт., морква — 3 шт., цыбуля рэпчатая — 2 шт., часнок — 2 зубкі, воцат 9 % — 200 мл., соль — 1 ч. л, алей — 2 ст. л., соевы соус — 4 ст. л., кунжут — 2 ст. л.

Селядзец размарозіць, пачысціць ад костак і нарэзаць на кавалачкі. Заліць воцатам і пакінуць на 30 хвілін.

Цыбулю нарэзаць паўкольцамі, моркву надзерці на тарцы для карэйскай морквы. Часнок пачысціць і прапусціць праз прэс.

Зліць з селядца воцат (можна адкінуць на друшляк, а можна зліць праз край, каб трохі воцату засталося). Затым дадаць да селядца цыбулю, моркву, часнок, алей, соевы соус, соль і кунжут. Усё добра змяшаць і паставіць на пару гадзін у халадзільнік. Селядзец «ХЕ» гатовы!


Тварожная запяканка

Спатрэбіцца: тварог — 400 г, яйкі — 2 шт., цукар — 2 ст. лыжкі, манныя крупы — 3 ст. лыжкі, смятана — 2 ст. лыжкі, разрыхляльнік — 1 пакуначак, ванільны цукар — 1 пакуначак, цэдра паловы лімона. Для ягаднай падліўкі: 200 г ягад (клубніцы, маліна ці іншыя, можна замарожаныя), 1-2 ст. лыжкі цукру (залежыць ад ягады).

Добра ўзбіць яйкі з цукрам і ванільным цукрам да павелічэння ў аб'ёме ў 3 разы. Не спыняючыся ўзбіваць, дадаць тварог, разрыхляльнік і манку, цэдру лімона.

Форму для выпечкі прамазаць маслам і абсыпаць з усіх бакоў манкай або здробненымі сухарамі. Выкласці ў яе тварожную масу, прамазаць зверху смятанай і адправіць у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 40—50 хвілін.

Прыгатаваць ягадную падліўку. Ягады здрабніць у блэндары ў пюрэ. Працерці пюрэ праз сіта. Дадаць да яго цукар і награваць да растварэння цукру. Астудзіць.

Запяканку нарэзаць парцыённымі кавалачкамі, шчодра паліць ягаднай падліўкай.

Добрая запяканка і без ягаднай падліўкі, проста са смятанай або ёгуртам.


Вырабы для саду

Гэта ажурнае пано, зробленае на металічным каркасе з тоўстага дроту, да якога дроцікам прымацавана выява. Можа, гэта садовая німфа, а можа, гаспадыня сядзібы.

Калі ў вас ёсць старая люстра з празрыстымі пластыкавымі ці шклянымі падвескамі, можаце зрабіць сабе такую прыгажосць. Дадзены варыянт зроблены з палівачкай — пацеркі або падвескі мацуем на дрот, яго прасоўваем у носік палівачкі і замацоўваем на ўнутраным канцы дроту цвік — ён будзе ўтрымліваць наш струмень з пацерак.

Колькасць пацерак залежыць ад памераў палівачкі — калі яна вялікая, іх павінна быць досыць шмат, каб можна было бачыць здалёк. Лейку можна падвесіць на дрэва ці замацаваць на прут пасярэдзіне клумбы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.