Вы тут

Чужых дзяцей не бывае


Кажуць, птушкі — добры індыкатар навакольнага асяроддзя. Па колькасці птушыных насельнікаў можна ацаніць не толькі экалагічны стан мясцовасці, але нават і палітычную атмасферу. Тут няма ніякага пафасу. Кажуць, на Данбасе спачатку зніклі птушкі, а пасля — паляцелі снарады. Крылатыя вешчуны адчуваюць людзей, мясцовасць і нават падзеі, што маюць адбыцца... А да нас з выраю ляцяць чароды птушак. Жаваранка і салаўя можна пачуць нават у цэнтры сталіцы. Значыць, добра ім тут, маленькім і большым. І ў нас у краіне, значыць, усё нядрэнна.


Фота: БелТА.

Пад беларускім мірным небам снуюць ластаўкі, а над вёскамі ды аграгарадкамі лунае клёкат буслоў і птушыны шчэбет ды посвіст. Чуваць у гэтым хоры і зязюлю. Да Пятра — сярэдзіны лета — яна часта «сігналіць» аб сваёй бядзе. Згубленых, пакінутых дзецях. Вось так і ў людзей, нават сярод краін. Сімвал Беларусі, код нацыянальнага характару — гняздо бусла. У нас клёкат бусла — шматдзетнасць, будоўля, сяўба. У паўднёвых суседзяў, на жаль, — іншае. Вайна да апошняга жыхара. Не зважаючы, дарослы або дзіця. А дзеці Данбаса ў гэтай вайне нарадзіліся і растуць, становяцца дарослымі. Многія з іх ужо і не ведаюць, як гэта — калі мір.

Хоць на колькі часу ажыць, аднавіць сваё дзяцінства юным жыхарам Данбаса дапамагаюць беларусы. Усе. Людзі ў высокіх сталічных кабінетах, цэлыя грамадскія аб'яднанні з абласных цэнтраў і асобныя актывісты з рэгіёнаў, нават прыхаджане мінскіх і гродзенскіх храмаў збіраюць падарункі для дзяцей суседзяў. Карацей, уся Беларусь. Сам быў сведкам, як з фанфарамі і ў касцюмах казачных герояў цягнік з дзецьмі вайны сустракалі беларускія міліцыянеры. Ад цёплага прыёму горача нават на лядовай пляцоўцы. Памятаеце, як хораша і лагодна Прэзідэнт сустракаў чарговых юных гасцей з тэрыторыі вайны?..

Мы не можам інакш. Не толькі таму, што нам баліць за гэтых дзяцей, як за сваіх уласных. Нам яшчэ баліць за дзяцей Хатыні і Краснага Берага. А цяпер нашчадкі тых, хто кідаў нашых дзяцей у вогнішча, хто разам з мамамі закопваў іх жывымі ў зямлю і гнаў у гнілое балота Азарычаў, хто забіваў немаўлят аб рог іх роднае хаты і выпіваў з іх кроў да апошняй кроплі ў пекле канцлагераў, спрабуюць абвінаваціць нас, што мы дзяцей Данбаса выкрадаем, вывозім іх з родных мясцін супраць волі і бацькоў... Шляхта Еўропы ў шляхетнай сядзібе, якая сваіх дзяцей ператварае ў істот аморфнай шкалы гендарызацыі. І яны разяўляюць ляпу на Беларусь за тое, што наша краіна не стаіць у баку ад дзіцячых слёз. Слёз галодных дзяцей каля калючага дроту, праз які «гуманісты» назіралі за адурманенымі іх жа абяцанкамі бежанцамі з краін, якія яны, «гуманісты», і разбурылі...

Беларусь не стаіць у баку ад слёз дзяцей Данбаса, што за свае гады жыцця не бачылі міру і не чулі цішыні... А памятаеце, як спраўна паскудзілі фэйкамі ў 20-м пра нібыта скалечаную дзяўчынку падчас пратэстаў? Хутка выявілася — хлусня. Але ж «гуманісты» ўсіх масцей працягвалі енчыць: гвалт! Хочацца спытаць у іх: чаму не крычыце пра Алею анёлаў — забітых вайной дзяцей — у Данецку? Ці гэта іншае? Ці лепш і галоўнае — больш матэрыяльна выгадна абліваць граззю нашу краіну за тое, што мы прымаем дзяцей Данбаса? Маўляў, укралі. Ад чаго, ад каго? Ад вайны! Гэта трэба абавязкова зразумець. Найперш нам самім, бо тым, хто трымае дзяцінства пад прыцэлам, нічога не дакажаш. Дый ці трэба?

Перафразуючы вядомае выказванне, «скажыце, як краіна адносіцца да дзяцей, і я скажу, што гэта за краіна». Беларусь — краіна шчаслівага дзяцінства. З клёкатам буслоў, свежым ворывам на палетках ад трактарных плугоў, а не танкавых тракаў, і каруселямі.

І якімі б ілжывымі заявамі ні спрабавалі ўджаліць палітычныя фарысеі Захаду, што б ні выдумлялі «праваабаронцы» трансгендарнай дэмакратыі... Хай сабе лаюцца. А наша дзятва, дзякуй богу, шчабеча і будзе шчабятаць. І Беларусь была, ёсць і застанецца краінай шчаслівага дзяцінства. Не толькі для нашых дзяцей. Бо мы не забыліся, што іх, дзяцей, чужых не бывае.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».