Вы тут

Орда: штогод расце колькасць работнікаў, якія падарожнічаюць па Беларусі і аздараўляюцца ў нашых санаторыях


З кожным годам павялічваецца колькасць работнікаў, якія едуць у падарожжа па роднай краіне і праходзяць аздараўленне ў беларускіх санаторыях. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда перад сумесным пасяджэннем Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў і калегіі Міністэрства спорту і турызму па пытанні ўдасканалення турыстычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, перадае БелТА.


«Развіццё ўнутранага турызму — гэта вельмі важная і патрэбная сфера. Калі яна будзе дынамічна развівацца, у людзей будзе больш магчымасцяў кудысьці паехаць, адпачыць, аздаравіцца. Для прафсаюзаў захаванне і ўмацаванне здароўя працоўных і членаў іх сем’яў — заўсёды было і застаецца адным з прыярытэтаў у рабоце. Таму на месцах прафкамы на пастаяннай аснове дапамагаюць у арганізацыі адпачынку і аздараўлення работнікаў, сумесна з наймальнікамі аказваюць дапамогу ў патанненні кошту пуцёвак, тураў», — сказаў Міхаіл Орда.

Паводле яго слоў, у сістэме прафсаюзаў працуе найбуйнейшы ў краіне тураператар па ўнутраным турызме, таксама дзейнічае 12 санаторыяў. «Мы бачым, што з кожным годам павялічваецца колькасць работнікаў, якія едуць у падарожжы па роднай краіне і праходзяць аздараўленне ў беларускіх санаторыях. Напрыклад, прафсаюзны тураператар „Беларустурыст“ у 2021 годзе арганізаваў экскурсійныя туры для 275 тыс. чалавек, а ў 2022 — ужо практычна для 500 тыс. У прафсаюзных санаторыях толькі за мінулы год прайшлі аздараўленне каля 90 тыс. беларусаў», — распавёў ён.

У цэлым у краіне ў апошнія гады пытанню развіцця ўнутранага турызму надаецца асаблівае значэнне. Але, як паказвае практыка, рэзервы і магчымасці для далейшага развіцця галіны яшчэ досыць вялікія. Прычым па ўсіх напрамках турызму-ад прамысловага да гістарычнага і гастранамічнага.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?