Выпускныя экзамены пройдуць арганізавана ва ўсіх установах адукацыі краіны з 1 па 9 чэрвеня.
У гэтым годзе дзевяцікласнікі пішуць пераказ па беларускай і рускай мове, кантрольную работу па матэматыцы і здаюць вусны экзамен па гісторыі Беларусі па білетах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. Другое пытанне ў білеце прадугледжвае выкананне практычнага задання, накіраванага на праверку ўмення навучэнцаў працаваць з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі: фрагментам гістарычнага дакумента, гістарычнай картай, схемай, табліцай, дыяграмай, графікам, фрагментам артыкула, ілюстрацыяй, іншымі крыніцамі.
У бягучым навучальным годзе выпускны экзамен па «Гісторыі Беларусі» будзе праводзіцца з выкарыстаннем адзіных практычных заданняў для ўсіх устаноў адукацыі. З 1 лютага на Нацыянальным адукацыйным партале быў размешчаны банк матэрыялаў па падрыхтоўцы да выпускнога экзамену па гісторыі. Ён быў створаны па прапанове настаўнікаў гісторыі. Менавіта з гэтага банка і будуць сфарміраваныя практычныя заданні для экзаменацыйных білетаў.
Як і ў папярэднія гады, спецыялісты Міністэрства адукацыі будуць аб’яўляць тэксты для правядзення выпускных экзаменаў і нумары кантрольных работ па матэматыцы ў СМІ, а таксама тэксты будуць адразу ж размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі. Пісьмовыя экзамены пройдуць ва ўстановах адукацыі 1, 5 і 7 чэрвеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?