Вы тут

«Мора Герадота» і іншыя творы Алеся Бадака ў Кітаі


Добрая навіна прыйшла з Паднябеснай. У Пекіне ў хуткім часе пабачыць свет кніга вядомага беларускага паэта і празаіка, лаўрэта Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алеся Бадака. 


У зборнік увойдуць 51 твор пісьменніка, чыя творчасць ужо знаёма кітайскаму чытачу па кнізе «Выбраныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў», якая выйшла ў Пекіне ў 2022 годзе. Новае выданне аб’ядноўвае паэзію і прозу таленавітага беларускага аўтара. З вершаў і паэм: «Трава», «*** Што яшчэ будзе? Што там далей?..», «*** Пакуль няма цябе са мной...», «Чорт», «Цішыня», «***Мы ніколі не станем радней...», «***Зялёныя аблокі дрэў...», «Старая хата (*** Хатка старою шпакоўняй...)», «Лістапад», «Смутак апалага лісця», «***Мы становімся зноўку з табою чужымі...», «Пасля навальніцы», «Таемны сад», «Сумую», «Запаветныя словы», «Нябесныя змеі», «Падземныя воды», «Флейта», «Маска», «Мураш», «*** Раскажы, дзе жыве чараўнік...», «*** Ты не стой у ветру на шляху...», «Сны», «Вяртанне з вайны», «Вокны», «***Што з табой мы ведалі пра шчасце...», «Маланкавы посах», «Святло», «***Яшчэ пабачыць можна іх...», «Сентыментальнасць», «Калі я паверу...», «Голас», «Камяні», «Эміграцыя», «Пасля вечнасці», «Конь», «Бацька», «***Хто падкажа малому дзіцяці...», «***Мяне ў маленстве вабіла трава...», «Кляновы ліст», «***У дні самоты мроілася мне...», «Мора Герадота». З апавяданняў і аповесцяў: «Дождж ліў як з вядра», «Баптыстка», «Сабака, які забыў сваё імя», «Душа твая светлая», «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», «Нелюдзімы», «У цёмным лесе за сіняй рэчкай», «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў». 

Перакладчык кітайскай кнігі Алеся Бадака — Хань Сяае, які працуе ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў, і шмат намаганняў прыкладае для развіцця прасторы вывучэння беларускай літаратуры ў Кітаі. Таксама Хэнь Сяае ў супольнай працы з беларускай кітаісткай Дар’яй Зубко склалі базавы падручнік «Базавы курс беларускай мовы» (выдадзены ў 2020 годзе). 

Вялікую працу па прасоўванні беларускай літаратуры ў Кітаі прарабіла доктар філалагічных навук Чжан Хуэйцінь, якая таксама доўгі час працавала ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў. Яе выключныя заслугі ў гэтых памкненнях — падстава лічыць яе першапраходцам у справе знаёмства кітайскага чытача з сучаснай беларускай літаратурай. 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.