Вы тут

Школьныя лагеры пачалі працаваць 1 чэрвеня


Аздараўленчая кампанія ў лагерах з дзённым знаходжаннем стартуе 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміла журналістам начальніца аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец, паведамляе «Ммнск-Навіны».


— 1 чэрвеня пачынаюць працу аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Яны адкрываюцца на базе школ і цэнтраў дадатковай адукацыі. Пуцёўка разлічана на 18 дзён. Сёлета з улікам падтрымкі дзяржавы для дзяцей 6-10 гадоў яна будзе бясплатнай. Для дзяцей сярэдняй і старэйшай узроставай групы — з мінімальнай бацькоўскай даплатай за харчаванне, — адзначыла Ганна Рысявец.

Таксама ў Мінску сур’ёзна падыходзяць да аздараўлення дзяцей-інвалідаў. Сёлета 93 дзіцяці з праблемамі кардыялагічнага профілю і 22 — з цукровым дыябетам правядуць летнюю змену ў лагеры «Ракета». Яны будуць знаходзіцца пад наглядам лекараў. Суправаджаць дзяцей будуць і іх бацькі.

— На базе лагера «Юбілейны» аздаровяцца і 23 дзіцяці ва ўзросце 3-5 гадоў. З улікам іх юнага ўзросту педагогі падрыхтуюць спецыяльную праграму, — адзначыла Ганна Рысявец.

У цэлым ва ўсіх школьных і загарадных лагерах сталіцы распрацаваны план забаўляльных і адукацыйных мерапрыемстваў з улікам тэматыкі года міру і стварэння. Таксама мяркуецца разнастайная экскурсійная дзейнасць, магчымасць умацаваць практычныя навыкі, набытыя на гуртках.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.