Вы тут

Іспанская «Севілья» ў сёмы раз выйграла Лігу Еўропы УЕФА


Футбалісты «Севільі» сёмы раз сталі пераможцамі Лігі Еўропы, паведамляе БелТА.


У вырашальным паядынку на полі «Пушкаш Арэны» ў Будапешце іспанская каманда адолела італьянскую «Рому» ў серыі пасляматчавых пенальці. Першы тайм прайшоў з невялікай перавагай «Севільі», але лік адкрылі супернікі. На 35-й хвіліне сустрэчы гэта зрабіў адзін з лідэраў рымлян аргентынскі нападаючы Пауло Дзібала, які нанёс дакладны ўдар з межаў штрафной плошчы. Да перапынку больш нікому не ўдалося вызначыцца, а праз 10 хвілін пасля аднаўлення гульні няўдала згуляў абаронца «Ромы» Джанлука Манчіні, адправіўшы мяч у сваю браму — 1:1. У асноўны і дадатковы час гэты вынік не змяніўся, а пенальці лепш прабілі падапечныя Хасэ Мендзілібара — 4:1.

Футбалісты «Севільі» з’яўляюцца рэкардсменамі па колькасці перамог у другім па рангу кантынентальным турніры: яны выйгравалі Лігу Еўропы ўжо 7 разоў (2006, 2007, 2014, 2015, 2016, 2020, 2023 гады).

На наступным тыдні, 7 чэрвеня, у Празе ў фінальным матчы другога сезона Лігі канферэнцый сустрэнуцца італьянская «Фіярэнціна» з Фларэнцыі і «Вест Хэм» з Лондана. У паўфіналах прадстаўнікі Серыі А выйгралі ў швейцарскага «Базеля», а клуб англійскай прэм’ер-лігі перамог нідэрландскі «Алкмаар». Фінал галоўнага клубнага турніру Старога Свету паміж англійскім «Манчэстэр Сіці» і італьянскім «Інтэрам» з Мілана пройдзе 10 чэрвеня ў Стамбуле.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.