Каля 46,2 тыс. жыхароў горада Нандэ, размешчанага на поўдні Японіі, атрымалі прадпісанне аб экстраннай эвакуацыі ў сувязі з тайфунам «Мавар», які набліжаецца, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NHK.
Адзначаецца, што ў рэгіёне ёсць пагроза сходу апоўзняў, а таксама выхаду рэк з берагоў. Хуткасць ветру можа дасягаць 30 м/с з парывамі да 45 м/с. акрамя таго, тайфун можа выклікаць ліўні ў некаторых раёнах вострава Хансю.
Па дадзеных тэлеканала, прадпісанне аб экстранай эвакуацыі з-за тайфуну таксама атрымалі каля 10 тыс. жыхароў горада Такуносіма на паўднёвым захадзе Японіі.
Прэв’ю: pexels.com
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?